Віктар Анатолевіч Шніп
беларускі паэт, празаік, перакладчык From Wikipedia, the free encyclopedia
Віктар Анатольевіч Шніп (нар. 26 сакавіка 1960[1], Пугачы, Мінская вобласць) — беларускі паэт, празаік, перакладчык.
Віктар Анатолевіч Шніп | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 26 сакавіка 1960[1] (65 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Людміла Рублеўская |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, пісьменнік, паэт, дзіцячы пісьменнік |
Жанр | лірыка |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі |
Залаты купідон (2006) |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
Нарадзіўся 26 сакавіка 1960 года ў сялянскай сям’і ў в. Пугачы Валожынскага раёна Мінскай вобласці.
У 1978 годзе скончыў Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум. 7 гадоў быў беспрацоўным, перыядычна падпрацоўваючы грузчыкам на лікёра-гарэлачным заводзе «Крышталь», літаратурным кансультантам у часопісах «Нёман» і ў газеце «Вячэрні Мінск», часам жыў на ганарары.
У 1987 годзе скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы Літаратурнага інстытута імя М. Горкага ў Маскве. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1984 года.
Працаваў старшым рэдактарам аддзела культуры ў часопісе «Беларусь» (1987—1991), у газетах «Наша слова» (адказны сакратар, 1991—1995) і «Літаратура і мастацтва» (намеснік галоўнага рэдактара-адказны сакратар (1995—2000), першы намеснік галоўнага рэдактара (2000—2002), галоўны рэдактар у 2002—2003). У 2004—2008 гадах намеснік галоўнага рэдактара, з сакавіка 2008 года па чэрвень 2021 года — галоўны рэдактар, а з 1 ліпеня 2021 года — намеснік дырэктара выдавецтва «Мастацкая літаратура» — галоўны рэдактар часопіса «Полымя».
Творчасць
Дэбютаваў вершамі 17 жніўня 1977 года ў газеце «Чырвоная змена».
Аўтар кніг паэзіі і прозы. У зборніках вершаў «Гронка святла» (1983), «Пошук радасці» (1987), «Шляхам ветру», «Горад-утопія» (абодва 1990), «На рэштках Храма» (1994), «Выкраданне Еўропы» (1996), «Чырвоны ліхтар» (2000), «Воўчы вецер» (2001), «Інквізіцыя» (2002), «Выратаванне атрутай» (2003) філасофскі роздум над лёсам Беларусі, духоўнымі праблемамі сучаснага грамадства, зварот да гістарычнай тэматыкі, тэма кахання. Піша для дзяцей: «Сунічкі для Веранічкі» (1995), «Наш Максім гаворыць: „Гу!“» (1999). Аўтар «Сабачых гісторый» (з 2000).
Суаўтар многіх зборнікаў, а таксама зборніка казак «Нявеста для Базыля» (2017; казка «Пугач»).
У канцы 1980 — пачатку 1990-х гадоў пісаў тэксты для рок-гуртоў, бардаў, эстрадных выканаўцаў. Аўтар некалькі дзясяткаў песень. Сярод іх — песня «Усе мы родам з дзяцінства»[2].
Выбраная бібліяграфія
- «Гронка святла» (1983),
- «Пошук радасці» (1987),
- «Шляхам ветру» (1990),
- «Горад Утопія» (1990),
- «На рэштках Храма» (1994),
- «Выкраданне Еўропы» (1996),
- «Чырвоны ліхтар» (2000),
- «Воўчы вецер» (2001),
- «Інквізіцыя» (2002),
- «Выратаванне атрутай» (2003),
- «Беларускае мора» (2004),
- «Балада камянёў» (2006),
- «Страла кахання, любові крыж» (2008),
- «Проза і паэзія агню» (2010),
- «Пугачоўскі цырульнік» (2013),
- «Сабачыя гісторыі» (2013),
- «Першы папяровы снег» (2014),
- «Тутэйшая туга» (2014)[3],
- «Заўтра была адліга» (2015),
- «Чырвоны ліхтар-2» (2016),
- «Трава бясконцасці» (2018),
- «Белае, чорнае і залатое» (2020),
- «Васільковы мёд» (2022),
- «Заўтра была адліга-2» (2022),
- «Заўтра была адліга-3» (2023),
- «Партрэты» (2023),
- «Заўтра была адліга-4» (2024),
- «Нататнік для паэзіі» (2024),
- «Заўтра была адліга-5» (2025),
- «Адзінокае дрэва нябёс» (2025).
Кнігі для дзяцей
- «Сунічкі для Веранічкі» (1995),
- «Наш Максім гаворыць: — Гу!» (1999)
- «Кастусь і Міёна» (2023).
Сям’я

Жонка — Людміла Рублеўская, пісьменніца. Двое дзяцей.
Тодар Лемяшонак — стрыечны брат маці Віктара Шніпа.
Прызнанне
- 1987 — лаўрэат прэміі імя Уладзіміра Маякоўскага Савета Міністраў Грузіі, за зборнік «Гронка святла».
- 2007 — лаўрэат літаратурнай прэміі «Залаты Купідон», за кнігу «Балада камянёў».
- 2008 — лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне «Мастацкая літаратура», за кнігу «Страла кахання, любові крыж».
- 2019 — узнагароджаны медалём Францыска Скарыны[4].
- 2021 — лаўрэат прэміі імя Васіля Віткі.
- 2021 — лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі, за кнігу «Белае, чорнае і залатое».
- 2023 — лаўрэат прэміі «Залатая літара» за кнігі «Заўтра была адліга» і «Заўтра была адліга-2».
- 2023 — лаўрэат прэміі імя Максіма Танка ў намінацыі «Паэзія», за кнігу вершаў «Васільковы мёд»[5].
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.