Усе мы родам з дзяцінства (песня)
беларуская песня From Wikipedia, the free encyclopedia
Усе мы родам з дзяцінства — песня Дзмітрыя Яўтуховіча на словы Віктара Шніпа.
Усе мы родам з дзяцінства | |
---|---|
Выканаўца | Анатоль Іванавіч Ярмоленка |
Мова песні | беларуская |
Аўтар | Віктар Шніп |
Кампазітар |
Песня выкарыстоўвалася ў якасці лейтматыва ўсебеларускага тэлевізійнага фестывалю юных талентаў «Усе мы родам з дзяцінства». Песню выконваў Анатоль Ярмоленка разам з гуртам «Сябры».
Словы
Недзе там за гарамі,
Там дзе сонца начуе;
Есць краіна дзяцінства.
Недзе там за лясамі
Белай птушкай вандруе
І спявае дзяцінства.
Усе мы родам з дзяцінства,
Усе мы родам з дзяцінства,
Не забыць нам краiну дзяцiнства
Дзе мама маладая,
Дзе ля вакна рабіну
Вясёлы вецер калыхае.
Прыпеў:
І плыве нада мной
Над табой і над светам
Голас мой, голас твой.
Усе мы родам з дзяцінства
Усе мы родам з дзяцінства
Гора тым, хто забыўся пра гэта.
І сягодня з табою
Мы ў думках злятаем
У краіну дзяцінства.
Пасвятлеем душою,
Як і зноў пабываем
У краіне дзяцінства.
Усе мы родам з дзяцінства,
Усе мы родам з дзяцінства,
Дзе мама маладая,
Дзе ля вакна рабіну
Вясёлы вецер калыхае.
Прыпеў:
І плыве нада мной
Над табой і над светам
Голас мой, голас твой.
Усе мы родам з дзяцінства
Усе мы родам з дзяцінства
Гора тым, хто забыўся пра гэта.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.