Анатоль Іванавіч Ярмоленка (15 лістапада 1947, Казятын, Вінніцкая вобласць) — беларускі спявак (лірычны тэнар), мастацкі кіраўнік гурту «Сябры», Народны артыст Беларусі (2003).
Анатоль Іванавіч Ярмоленка | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 15 лістапада 1947 (76 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Дзеці | Алеся |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявак |
Пеўчы голас | тэнар-альціна[d] |
Інструменты | вакал |
Жанры | народная музыка і поп-музыка |
Узнагароды | |
syabry.by |
Біяграфія
Нарадзіўся 15 лістапада 1947 года ў Казятыне Вінніцкай вобласці. Дзед будучага спевака быў святаром[1], меў трох дачок, якіх назваў Верай, Надзеяй і Любоўю. Маці Надзея Анікееўна працавала прадаўцом у аддзеле чыгуначнага забеспячэння, а брат працаваў чыгуначнікам. Маміна праца была мабільнай, і сям’я часта пераязджала. Бацьку Анатоль Іванавіч не ведае[2].
З будучай жонкай Раісай пазнаёміўся ў 1969 годзе ў Бабруйску, дзе яна працавала цырульніцай, а 17 кастрычніка 1970 года маладыя зладзілі вяселле[3]. Неўзабаве ў сям’і нарадзіліся дачка Вольга і сын Святаслаў, якія, як і жонка А. Ярмоленкі, уладкаваліся на працу ў ансамбль «Сябры».
З 1969 года — артыст Гомельскай абласной філармоніі. У 1969—1971 гадах выступаў у складзе ВІА «Сувенир» (у якім працавалі Аляксандр Градскі і Аляксандр Буйноў). У 1971—1973 гадах у складзе ВІА «Песни над Сожем». З 1974 года — кіраўнік гурта «Сябры». У 1976 годзе скончыў Гомельскае музычнае вучылішча імя Н. Ф. Сакалоўскага.
Жыў з сям’ёй у Гомелі, аднак праз некалькі гадоў пасля чарнобыльскай катастрофы ўрачы знайшлі ў жонкі злаякасную пухліну шчытападобнай залозы і ў 1990 годзе сям’я пераехала ў Мінск[3].
Валодае багатым на тэмбральныя афарбоўкі голасам. Для яго выканання ўласцівыя яркая індывідуальнасць, сцэнічная прывабнасць. Першым выканаў песні шматлікіх папулярных беларускіх кампазітараў (Яўгена Глебава, Ігара Лучанка, Мікалая Сацуры, Эдуарда Ханка).
Фільмаграфія
- 2008 — «Анатоль» (дакументальны фільм, РУП «Беларускі відэацэнтр», рэж. Валерый Скварцоў)
Сям’я
- Раіса Іванаўна Ярмоленка (пам. 2021) — жонка[1].
- Вольга Анатолеўна Ярмоленка (нар. 1975) — дачка, беларуская эстрадная спявачка.
- Святаслаў Анатолевіч Ярмоленка — сын, артыст ансамбля «Сябры».
Зноскі
Літаратура
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.