Медаль Францыска Скарыны

дзяржаўная узнагарода Рэспублікі Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia

Меда́ль Францы́ска Скары́ны — дзяржаўная ўзнагарода Беларусі, заснаваная Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР № 2675-XI ад 20 красавіка 1989 года[1]. Пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь № 3727-XII ад 13 красавіка 1995 года ў палажэнне аб медалі былі ўнесены змены (ён пачаў размяшчацца не пасля ўзнагарод СССР, а пасля медаля «За працоўныя заслугі»[2]). Медаль ізноў быў зацверджаны Законам Рэспублікі Беларусь ад 2 ліпеня 1997 года № 49-З[3]. На сённяшні дзень усё, што тычыцца дадзенага медаля, як і ўсіх астатніх беларускіх узнагарод, рэгулюецца Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2004 года № 288-З «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь»[4].

Хуткія факты Медаль Францыска Скарыны, Арыгінальная назва ...
Медаль Францыска Скарыны
Thumb Thumb
Арыгінальная назва Медаль Францыска Скарыны
Краіна Беларусь
Тып Медаль
Каму ўручаецца Работнікі навукі, адукацыі і культуры.
Падставы ўзнагароджання За выдатныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у развіццё і павелічэнне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу, культурнай спадчыны беларускага народа.
Дата заснавання 20 красавіка 1989
Статус уручаецца
Статыстыка ўзнагароджанняў
Першае 11 верасня 1990
Колькасць 1026
Матэрыял Тампак
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Медаль «За працоўныя заслугі»
Малодшая Медаль «За бездакорную службу»
 Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Апісанне

Thumb
Выгляд медаля ў 1989—2017 гадах

Медаль Францыска Скарыны мае форму круга дыяметрам 32 мм. На вонкавым боку медаля размешчаны рэльефная выява Францыска Скарыны і надпіс «Францыск Скарына», на адваротным боку — знак «сігнет».

Медаль пры дапамозе вушка і кольца злучаецца з прамавугольнай калодкай. Уздоўж асновы калодкі ідуць проразі, унутраная яе частка пакрыта муаравай стужкай зялёнага колеру, пасярэдзіне стужкі — жоўтая паласа нацыянальнага арнаменту, стужка абрамлена пазалочанай ніткай.

Медаль вырабляецца з тампаку[5].

Правілы ўзнагароджвання

Медалем Францыска Скарыны ўзнагароджваюцца работнікі навукі, адукацыі і культуры за выдатныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у развіццё і множанне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу, культурнай спадчыны беларускага народа. Медалем могуць узнагароджвацца і замежныя грамадзяне.

Некаторыя з узнагароджаных

1990

1991

1992

1993

1994

1995

1996

1997

1998

1999

2000

2001

2002

2003

2004

2005

2006

2007

2008

2009

2010

2011

2012

2013

2014

  • Рамуальд Будрыс
  • Яўген Васілеўскі

2015

2016

  • Любоў Адаскевіч
  • Яўгеній Алейнікаў
  • Аксана Салопава
  • Васіль Якавенка

2017

2018

  • Вольга Сяргееўна Макей[7]

2020

2021

Зноскі

  1. Закон Республики Беларусь от 18 мая 2004 года № 288-З «О государственных наградах Республики Беларусь» (руск.)(недаступная спасылка). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2011. Праверана 11 ліпеня 2010.
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 303 «Аб узнагароджанні»(недаступная спасылка). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (25 жніўня 2017). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2017. Праверана 30 жніўня 2017.
  3. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2018. Праверана 27 лютага 2019.

Спасылкі

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.