Фёдар Мікалаевіч Капуцкі

беларускі хімік From Wikipedia, the free encyclopedia

Фёдар Мікалаевіч Капу́цкі[1] (10 студзеня 1930, в. Селівонаўка, цяпер Маладзечанскі раён — 24 снежня 2017[2][3]) — беларускі хімік. Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1976), прафесар (1978), доктар хімічных навук (1984), акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994; член-карэспандэнт з 1989). Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з 1990 года па 1996 год.

Хуткія факты Фёдар Мікалаевіч Капуцкі, Дата нараджэння ...
Фёдар Мікалаевіч Капуцкі
Дата нараджэння 10 студзеня 1930(1930-01-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 снежня 2017(2017-12-24) (87 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці хімік, прафесар
Навуковая сфера фізічная хімія, фармацыя
Навуковая ступень доктар хімічных навук (1984)
Навуковае званне
  • прафесар[d] (1978)
Альма-матар
Вядомы як спецыяліст у вобласці хіміі поліцукрыдаў
Партыя
Член у
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны» медаль Францыска Скарыны
Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР
Цытаты ў Вікіцытатніку
Закрыць

Галіна навуковых інтарэсаў: фізіка-хімія поліцукрыдаў; хімічная мадыфікацыя цэлюлозы; стварэнне лекавых прэпаратаў.

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў вёсцы Селівонаўка Маладзечанскага раёна. Пасля заканчэння хімічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1954) працаваў там асістэнтам, выкладчыкам, дацэнтам. З 1965 па 1973 гады быў дэканам хімічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта.

З 1973 года працаваў намеснікам, а затым першым намеснікам Міністра вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР. Фёдар Мікалаевіч Капуцкі таксама быў першым дырэктарам Навукова-даследчага інстытута фізіка-хімічных праблем.

З 1990 па 1996 год працаваў рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, на гэтай пасадзе яго змяніў Аляксандр Казулін.

Узнагароды і прэміі

Памяць

Мемарыяльная дошка на будынку хімічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (вуліца Ленінградская, 14)[4].

Бібліяграфія

  • Пособие по химии для поступающих в вузы / Ф. Н. Капуцкий, В. Ф. Тикавый; рец.: А. Г. Петряева, Г. Н. Масленникова. — Минск: Вышэйшая школа, 1979. — 384 с. : табл., рис.
  • Лекарственные препараты на основе производных целлюлозы. — Мінск: Універсітэцкае, 1989 (разам з Т. Л. Юркштовічам).
  • Физическая химия. — Мінск: Вышэйшая школа, 1981 (разам з С. А. Сударыкавым).
  • Катионный олигомер пиперилена: синтез, свойства и применение. — Мінск: Універсітэцкае, 1997 (разам з В. П. Мардыкіным).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.