Remove ads
беларускі хімік From Wikipedia, the free encyclopedia
Фёдар Мікалаевіч Капу́цкі[1] (10 студзеня 1930, в. Селівонаўка, цяпер Маладзечанскі раён — 24 снежня 2017[2][3]) — беларускі хімік. Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1976), прафесар (1978), доктар хімічных навук (1984), акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994; член-карэспандэнт з 1989). Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з 1990 года па 1996 год.
Фёдар Мікалаевіч Капуцкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 студзеня 1930 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 снежня 2017 (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хімік, прафесар |
Навуковая сфера | фізічная хімія, фармацыя |
Навуковая ступень | доктар хімічных навук (1984) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Вядомы як | спецыяліст у вобласці хіміі поліцукрыдаў |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Галіна навуковых інтарэсаў: фізіка-хімія поліцукрыдаў; хімічная мадыфікацыя цэлюлозы; стварэнне лекавых прэпаратаў.
Нарадзіўся ў вёсцы Селівонаўка Маладзечанскага раёна. Пасля заканчэння хімічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1954) працаваў там асістэнтам, выкладчыкам, дацэнтам. З 1965 па 1973 гады быў дэканам хімічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта.
З 1973 года працаваў намеснікам, а затым першым намеснікам Міністра вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР. Фёдар Мікалаевіч Капуцкі таксама быў першым дырэктарам Навукова-даследчага інстытута фізіка-хімічных праблем.
З 1990 па 1996 год працаваў рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, на гэтай пасадзе яго змяніў Аляксандр Казулін.
Мемарыяльная дошка на будынку хімічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (вуліца Ленінградская, 14)[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.