Remove ads
крытык, літаратуразнавец, празаік From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзімір Андрэевіч Калеснік (17 верасня 1922, в. Сіняўская Слабада, Навагрудскі павет, Навагрудскае ваяводства, Польская Рэспубліка — 15 снежня 1994, Брэст) — беларускі літаратуразнавец і крытык. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1979). Кандыдат філалагічных навук, прафесар (1983).
Уладзімір Андрэевіч Калеснік | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 17 верасня 1922 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 снежня 1994 (72 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне |
|
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, навуковец, літаратуразнавец, празаік |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Нарадзіўся 17 верасня 1922 года ў в. Сіняўская Слабада Навагрудскага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер — Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць).
Скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1949), аспірантуру пры гэтым інстытуце. З 1952 года — загадчык кафедры літаратуры Бабруйскага настаўніцкага інстытута (1952—1954), затым у Брэсцкім педагагічным інстытуце з 1956 года — загадчык кафедры беларускай мовы і літаратуры. Узначальваў Брэсцкае літаратурнае аб’яднанне. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 1960), быў сакратаром яго аддзялення ў Брэсце.
Памёр 15 снежня 1994 года ў Брэсце. Пахаваны на мясцовых могілках Плоска[1].
Літаратурную дзейнасць пачаў з 1952 як крытык. Выдаў кнігі «Паэзія змагання: Максім Танк і заходнебеларуская літаратура» (1959), «Час і песні» (1962), «Зорны спеў» (1975), «Ветразі Адысея: Уладзімір Жылка і рамантычная традыцыя ў беларускай паэзіі» (1977), «Максім Танк» (1981), «Лёсам пазнанае» (1982), «Тварэнне легенды» (1987), «Янка Брыль» (1990), «Усё чалавечае» (1993). Складальнік зборнікаў паэзіі Заходняй Беларусі «Сцяг і паходні», «Ростані волі». Даследаваў заходнебеларукую літаратуру, адкрываючы яе як грамадскі і эстэтычны феномен у беларускай літаратуры 1920-х гадоў. Аўтар дакументальна-мастацкіх твораў пра В. Таўлая («Аловесць пра Таўлая», 1964—65), заходнебеларускага рэвалюцыянера і публіцыста А. Альшэўскага («Пасланец Праметэя», 1979). Адзін з аўтараў дакументальнай кнігі «Я з вогненнай вёскі…» (1975, з А. Адамовічам і Я. Брылём). Працы Уладзіміра Калесніка вылучаюцца высокай творчай культурай, глыбінёй даследчыцкай думкі, імкненнем да аб’ектыўнасці і шматбаковасці даследавання, уменнем стварыць жывыя творчыя партрэты грамадскіх і літаратурных дзеячаў. Аўтар шматлікіх вучэбных дапаможнікаў і падручнікаў для студэнтаў педінстытутаў і ўніверсітэтаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.