Remove ads
павет у міжваеннай Польскай Рэспубліцы From Wikipedia, the free encyclopedia
Навагру́дскі павет (польск.: Powiat nowogródzki) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Навагрудскага ваяводства Польскай Рэспублікі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Навагрудак.
Навагрудскі павет | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у |
|
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата скасавання | 15 студзеня 1940 |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
Былы павет Мінскай губерні Расійскай імперыі. З красавіка 1919 года акупаваны польскімі войскамі. У 1919—1920 у складзе Віленскай акругі Цывільнага кіраўніцтва ўсходніх земляў пад польскай адміністрацыяй.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора ў складзе Заходняй Беларусі адышоў да Польшчы. Утвораны 1 сакавіка 1921 года[удакладніць].
З 1924 па 1937 гады на тэрыторыі павета дзейнічала брыгада Корпуса аховы памежжа «Навагрудак» з цэнтрам у Навагрудку і Баранавічах.
У чэрвені 1938 года распараджэннем міністра ўнутраных спраў гміны Карэлічы, Любча, Пачапава, Райца, Цырын і Шчорсы ўключаны ў пагранічную зону[1].
Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР Навагрудскі павет 2 снежня 1939 года ўвайшоў у склад Баранавіцкай вобласці. 15 студзеня 1940 года скасаваны, тэрыторыя падзелена на раёны[1].
Складаўся з 12 вясковых гмін і 1 горада. Агульная плошча павета — 2930,2 км²[1].
Насельніцтва — 109 820 чалавек, з іх беларусаў 58,8 %, палякаў 35,4 %, яўрэяў 5,5 %. 91,3 % насельніцтва жыло ў вёсцы. Налічвалася 846 гаспадарак асаднікаў (1933)[1].
Дзейнічалі прадпрыемствы па перапрацоўцы мясцовай сыравіны і прадуктаў сельскай гаспадаркі, буйнейшае — шклозавод «Нёман»[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.