Remove ads
павет у міжваеннай Польскай Рэспубліцы From Wikipedia, the free encyclopedia
Стаўбцо́ўскі паве́т[1] — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў 1921—1940 гадах у Навагрудскім ваяводстве Польшчы, у 1939—1940 гадах — у БССР. Цэнтр — мястэчка Стоўбцы. Утвораны ў канцы 1920 года на частцы тэрыторыі былога Мінскага павета, акупіраванай польскімі войскамі. Уключаў 7 гмін:
Стаўбцоўскі павет | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у |
|
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 12 снежня 1920 |
Дата скасавання | 15 студзеня 1940 |
З 4 лютага 1921 года ў Навагрудскім ваяводстве. У 1923 годзе ўключаў 8 гмін:
13 студзеня 1926 года Валмянская, Івянецкая і Пяршайская гміны перададзены ў Валожынскі павет; да Стаўбцоўскага павета далучаны Дзераноўская, Жухавіцкая, Мірская, Ярэміцкая, 20 мая 1930 года Налібоцкая гміна з суседніх паветаў.
У верасні 1939 года павет заняты Чырвонай Арміяй, з 14 лістапада 1939 года — у БССР, з 4 снежня — ў Баранавіцкай вобласці. 15 студзеня 1940 года павет скасаваны, яго тэрыторыя падзелена паміж Івянецкім, Мірскім і Стаўбцоўскім раёнамі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.