беларускі культуролаг і кнігазнавец From Wikipedia, the free encyclopedia
Алесь Су́ша, поўнае імя Алякса́ндр Алякса́ндравіч Суша (нар. 1982, Мінск) — беларускі культуролаг, кнігазнавец. Старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў. Ініцыятар шматлікіх праектаў па факсімільным узнаўленні кніжных помнікаў Беларусі, даследчык і папулярызатар спадчыны Францыска Скарыны. Кандыдат культуралогіі (2009).
Алесь Суша | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 15 снежня 1982 (41 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | культуролаг, кнігазнавец, гісторык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | культуралогія[1], кніжная культура[d][1], гісторыя хрысціянства[d][1] і кнігазнаўства[d][1] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат культуралогіі |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Нарадзіўся ў Мінску. Скончыў Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа. Скончыў у 2005 годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці «культуралогія», у 2007 годзе скончыў аспірантуру Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы БДУ па спецыяльнасці «культуралогія», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «дзяржаўнае будаўніцтва». У 2009 г. абараніў дысертацыю на ступень кандыдата культуралогіі.
З канца 2004 г. да 2022 г. працаваў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Спачатку — у аддзеле рукапісаў, рэдкай кнігі і старадрукаў, у 2009—2012 гг. — вучоны сакратар. З 2012 г. — намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці, з 2020 г. — намеснік генеральнага дырэктара. У 2022 г. стаў кіраўніком новастворанага ў структуры НАН Беларусі Цэнтра энцыклапедычных выданняў і намеснікам дырэктара Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Выкладае ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў і іншых ВНУ. Аўтар больш 500 публікацый, у тым ліку 20 манаграфій. Складальнік навуковага зборніка «Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі» і многіх неперыядычных выданняў.
Займаецца навуковым даследаваннем гісторыі культуры Беларусі, найперш кніжнай культуры Беларусі, а таксама гісторыі хрысціянства ў Беларусі, фарміравання і выкарыстання культурнай спадчыны ўніяцкай царквы. Прымаў непасрэдны ўдзел у распрацоўцы прынцыпаў алічбоўкі каштоўных дакументаў. Стваральнік рэестра помнікаў кніжнай культуры Беларусі, якія знаходзяцца за межамі нашай краіны і могуць быць вернуты шляхам куплі ці факсімільнага ўзнаўлення. Аўтар ідэі і каардынатар распрацоўкі Дзяржаўнага рэестра кніжных помнікаў Рэспублікі Беларусь, адказны за правядзенне работ па мадэрнізацыі Банка звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Беларусі.
У 2015—2021 гадах узначаліў створаную Адамам Мальдзісам Міжнародную асацыяцыю беларусістаў. Член Камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны зварот нацыянальных культурных каштоўнасцей, якія апынуліся за межамі Беларусі. Член Рады Беларускага фонду культуры. Член Савета Міністэрства культуры па правядзенні экспертызы навукова-даследчых, вопытна-канструктарскіх і вопытна-тэхналагічных работ. Стыпендыят двух Спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2003, 2005), атрымальнік гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у культуры (2015), чалавек года у сферы культуры (2018). Лаўрэат Медаля Францыска Скарыны (2020).
Член журы: рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры» (з 2012 г.), конкурсу па стварэнні твораў для драматычнага тэатра «Францыск Скарына і сучаснасць» (2016), "Прэміі HR-брэнд Беларусь у намінацыі «Культура» (2016); конкурсу творчых работ вучняў — Скарына і праваслаўная царква (2016—2017), конкурсу даследчых работ вучняў — Скарына і праваслаўная царква (2016—2017) і інш.
Адзін з арганізатараў і каардынатар штогадовых Міжнароднага кангрэса «Бібліятэка як феномен культуры», Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў, рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Электронная культура».
Алесь Суша з’яўляецца адным з асноўных ініцыятараў шырокага святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, актывізацыі даследавання і папулярызацыі спадчыны Францыска Скарыны.
У 2012 г. курыраваў першую ў айчыннай гісторыі выставу выданняў Ф.Скарыны з замежных збораў у Мінску (11 выданняў з Германіі)[2].
У 2012—2017 гг. курыраваў работу па атрыманні лічбавых копій выданняў Ф.Скарыны з Вялікабрытаніі, Германіі, Расіі, Украіны, Чэхіі і іншых краін[3][4]. У выніку сфарміравана электронная калекцыя з больш чым 200 паўнатэкставых копій.
У 2013—2017 гг. курыраваў падрыхтоўку і выкананне навуковага і выдавецкага праекта па факсімільным узнаўленні кніжнай спадчыны Францыска Скарыны (выдадзена 20 тамоў): выступаў ў ролі адказнага за выданне, прымаў удзел у падрыхтоўцы канцэпцыі, падрыхтаваў навуковыя артыкулы да кожнага тома (у суаўтарстве). У 2015 г. стаў персанальным атрымальнікам гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у культуры на рэалізацыю праекта па падрыхтоўцы першага факсімільнага ўзнаўлення кніжнай спадчыны Францыска Скарыны і іншых значных помнікаў кніжнай культуры Беларусі.
У 2015—2017 гг. актыўна ўдзельнічаў у працэсе вяртання «Малой падарожнай кніжкі» Ф.Скарыны ў Беларусь.
З’яўляецца членам ініцыятыўнай групы па пошуку і выяўленні новых сведчанняў жыцця і дзейнасці беларускага першадрукара Францыска Скарыны ў Чэхіі (створана 16 чэрвеня 2016 г.)
Алесь Суша выступіў ў якасці эксперта і кансультанта па некалькіх тэлефільмах, з’яўляўся рэдактарам, рэцэнзентам і членам рэдакцыйных калегій шматлікіх выданняў, прысвечаных беларускаму першадрукару. Выступіў у ролі аўтара некалькіх манаграфій, прысвечаных Ф.Скарыну:
З’яўляецца складальнікам зборніка п’ес «Францыск Скарына і сучаснасць» (Мінск: НББ, 2017), зборніка навукова-папулярных нарысаў пра першадрукара «Са слаўнага горада Полацка» (Мінск: Мастацкая літаратура, 2017), навуковым рэдактарам альбомаў «Асветнік з Полацка» (Мінск: Беларусь, 2016), «Вільня часоў Францыска Скарыны» (Мінск: НББ, 2016) і інш. Аўтар прадмоў да кнігі перастварэнняў Алеся Разанава «Маем найбольшае самі» (Мінск, 2017), і кнігі перакладаў «Францыск Скарына на мовах народаў свету» (Мінск, 2014, 2016, 2018, 2019). Навуковы рэдактар энцыклапедыі «Францыск Скарына» (Мінск, 2017).
У шлюбе з бібліёграфам Ксеніяй Сушай, з якой мае дачку і сына. Жонка была затрымана ў канцы студзеня 2024 года па абвінавачванні ў «закліках да санкцыяў» (ч. 3 арт. 361 КК) і «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК). Яе пачалі судзіць 2 верасня ў Мінскім гарадскім судзе[11].
Алесь Суша з’яўляецца стваральнікам першых электронных выданняў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (з 2004 г.), прысвечаных нацыянальнай культурнай спадчыне, у т.л.:
Алесь Суша з’яўляецца непасрэдным удзельнікам прац па факсімільным узнаўленні найбольш каштоўных помнікаў кніжнай культуры Беларусі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.