Remove ads
беларускі мастак From Wikipedia, the free encyclopedia
Ві́ктар Алякса́ндравіч Грамы́ка (1 студзеня 1923, Сенькава, Магілёўскі раён — 10 ліпеня 2019[2]) — беларускі жывапісец, педагог. Ганаровы член Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000), прафесар (1981). Народны мастак БССР (1991). Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1970). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Віктар Аляксандравіч Грамыка | |
---|---|
| |
Імя пры нараджэнні | Віктар Аляксандравіч Грамыка |
Дата нараджэння | 1 студзеня 1923 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 ліпеня 2019[1] (96 гадоў) |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Жанр | пейзаж, партрэт і тэматычная карціна[d] |
Вучоба | |
Уплыў на | Q125163236? |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
У 1948—1951 гадах вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы. У 1953 годзе паступіў у Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, які скончыў у 1958 годзе. Вучыўся ў Івана Ахрэмчыка і Віталя Цвіркі. У 1959—1997 гадах выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў.
Член Саюза мастакоў БССР ад 1959 года, старшыня праўлення ў 1962—1972 і ў 1977—1982 гадах.
Удзельнік мастацкіх выставак ад 1947 года. Персанальныя выстаўкі адбыліся ў 1975, студзені 2013, снежні 2017 — лютым 2018[3].
Член КПСС з 1964 года.
Памёр 10 ліпеня 2019 года. Развітанне адбылося 11 ліпеня ў будынку Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска[4].
Працаваў у станковым жывапісе ў жанрах карціны, пейзажа, партрэта. У яго творчасці шырока адлюстравана тэма Вялікай Айчыннай вайны. Асноўныя працы: палотны «Салдаты» (1967), «1941 год. Над Прыпяццю» (1970), «Жанчынам Вялікай Айчыннай прысвячаецца» (1972), «Песня аб маім атрадзе» (1978), «Яблыкі ўраджаю 1941 года» (1987); партрэты Янкі Брыля (1968), камісара А. Ф. Юр’ева (1982), Васіля Быкава (1984); краявіды «Льны беларускія» (1970), «Ліпень пахне травой» (1990), «Над старымі акопамі — цішыня» (1995) і інш. Яго творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава, Траццякоўскай галерэі ў Маскве.
Аўтар успамінаў пра ўдзел у партызанскім руху падчас Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі (1941—1944)[5].
Дзяржаўныя узнагароды СССР: ордэн «Айчыннай вайны» I ступені, ордэн «Чырвонай Зоркі», ордэн «Знак Пашаны», медалі, Ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР і Вярхоўнага Савета РСФСР.
У Рэспубліцы Беларусь узнагароджаны медалем Францыска Скарыны (1996).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.