Remove ads
беларускі ўрач-вірусолаг From Wikipedia, the free encyclopedia
Наталля Дзмітрыеўна Каламіец (нар. 2 снежня 1953, г. Балей, Чыцінская вобласць, Расія) — беларускі ўрач-вірусолаг. Доктар медыцынскіх навук (1988), прафесар (1997).
Наталля Дзмітрыеўна Каламіец | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 снежня 1953 (70 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (1988) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Скончыла Першы Маскоўскі медыцынскі інстытут імя І. М. Сечанава (кваліфікацыя «Урач-гігіеніст, эпідэміёлаг», 1977), Інстытут вірусалогіі імя Д. І. Іваноўскага (аспірантура, 1981).
Працавала ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце эпідэміялогіі і мікрабіялогіі (1981—1994, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі), Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры па экспертнай ацэнцы бяспекі і якасці прадуктаў харчавання (1994—2002, намеснік дырэктара па навуковай рабоце), Мінскім гарадскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі (2003), Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя (2003—2004, намеснік галоўнага ўрача), Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі (з 2005, загадчык кафедры эпідэміялогіі і мікрабіялогіі).
Навуковыя інтарэсы: экспрэс-метады вызначэння патагенаў інфекцыйнай прыроды ў клінічным матэрыяле і харчовых прадуктах; аналіз мікрабіялагічных рызыкаў у навакольным асяроддзі; маніторынг ксенабіётыкаў, генетычна мадыфікаваных крыніц, харчовых дабавак і араматызатараў у харчовых прадуктах на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Медаль Францыска Скарыны (2001).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.