Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксандр Аляксандравіч Міхалевіч (нар. 20 верасня 1938, г.Віцебск) — беларускі вучоны ў галіне цеплаабмену, агульнай і ядзернай энергетыкі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000; член-карэспандэнт з 1986), доктар тэхнічных навук (1976), прафесар (1978).
Аляксандр Аляксандравіч Міхалевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 верасня 1938 (86 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | навуковец, ліквідатар наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС |
Навуковая сфера | ядзерная энергетыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Закончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1961). З 1961 года ў Фізіка-тэхнічным інстытуце АН БССР, з 1966 года малодшы, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара, загадчык лабараторыі Інстытута ядзернай энергетыкі АН БССР, адначасова ў 1967—1983 гг. вёў выкладчыцкую работу ў Белдзяржуніверсітэце. У 1983—1988 гг. намеснік дырэктара па навуковай рабоце, в.а.дырэктара, адначасова загадчык лабараторыі гэтага інстытута. З 1991 г. дырэктар Інстытута праблем энергетыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у 2001—2004 гг. генеральны дырэктар Аб'яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Адначасова ў 1992—1996 гг. загадчык кафедры Акадэміі кіравання пры Кабінеце Міністраў, затым пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 1997—2002 гг. загадчык кафедры Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, у 2002—2004 гг. член Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 2004—2008 гг. галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута цепла- і масаабмену імя А. Лыкава, з 2009 года дырэктар, з 2010 года галоўны навуковы супрацоўнік, навуковы кіраўнік Інстытута энергетыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Удзельнік ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Тэарэтычна даследаваў механізм цепла- і масапераносу пры кандэнсацыі рэагуючага газу, вывучаў сістэмы ахалоджвання атамных і цеплавых электрастанцый, эфектыўнасць цеплаперадачы ў цеплаабменных апаратах пры наяўнасці хімічных рэакцый у цепланосьбіце. У 1992—1996 гг. прымаў удзел у распрацоўцы «Энергетычнай праграмы», Дзяржаўнай праграмы развіцця ядзернай энергетыкі, рэспубліканскай праграмы «Энергаашчаджэнне» і Асноўных напрамкаў энергетычнай палітыкі Рэспублікі Беларусь. У 2003—2007 гг. прымаў удзел у распрацоўцы Канцэпцыі энергетычнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнай комплекснай праграмы мадэрнізацыі асноўных вытворчых фондаў беларускай энергетычнай сістэмы, энергаашчаджэння і павелічэння долі выкарыстання ў краіне ўласных паліўна-энергетычных рэсурсаў у 2006—2010 гг., Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 3.
Аўтар звыш 250 навуковых прац, у т.л. 8 манаграфій, 4 вучэбных дапаможнікаў, 20 вынаходстваў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.