Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (ранейшая назва — Беларускі політэхнічны інстытут) — адзін з самых буйных універсітэтаў Беларусі і галоўная вышэйшая навучальная ўстанова інжынерна-тэхнічнага профілю. Знаходзіцца ў Мінску, галоўны корпус размешчаны па праспекце Незалежнасці, 65. Комплекс будынкаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт | |
---|---|
Заснаваны | 1920 |
Рэктар | Сяргей Васільевіч Харытончык |
Студэнты | 28 000 |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Узнагароды | |
Сайт | bntu.by |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
У 1920 годзе Мінскае політэхнічнае вучылішча перетворана ў Беларускі дзяржаўны політэхнічны інстытут (БДПІ). У 1922 годзе рэарганізаваны ў Беларускі дзяржаўны інстытут сельскай гаспадаркі, на базе якога, а таксама мінскіх энергетычнага, будаўнічага, брыкетнага, хіміка-тэхналагічнага, харчовай прамысловасці і Горацкага водна-меліярацыйнага інстытутаў (утвораных у 1930—1931 гадах) у 1933 годзе створаны Беларускі політэхнічны інстытут.
У 1991 годзе Беларускі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга політэхнічны інстытут перетвораны ў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію (БДПА) (пастановай Савета Міністраў БССР ад 17 красавіка 1991 г. № 149). У 1997 годзе Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі нададзены статус вядучай інжынерна-тэхнічнай навучальнай установы ў нацыянальнай сістэме адукацыі Рэспублікі Беларусь (Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 1997 г. № 6). У 2002 годзе Беларуская дзяржаўная політэхнічная акадэмія ператворана ў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (БНТУ) (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 165 ад 1 красавіка 2002 г.).
9 снежня 2020 года за значны ўклад у развіццё інжынерна-тэхнічнай адукацыі, правядзенне навуковых даследаванняў у галіне машынабудавання, энергетыкі, будаўніцтва і архітэктуры, укараненне новых сучасных тэхналогій, падрыхтоўку навуковых кадраў і ў сувязі са 100-годдзем з дня заснавання ўніверсітэта, ён быў узнагароджаны ордэнам Працоўнай Славы[2].
Факультэты
- Аўтатрактарны факультэт (АТФ)
- Архітэктурны факультэт (АФ)
- Ваена-тэхнічны факультэт (ВТФ)
- Інжынерна-педагагічны факультэт (ІПФ)
- Міжнародны інстытут дыстанцыйнай адукацыі (МІДА)
- Машынабудаўнічы факультэт (МБФ)
- Механіка-тэхналагічны факультэт (МТФ)
- Прыборабудаўнічы факультэт (ПБФ)
- Будаўнічы факультэт (БФ)
- Факультэт інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі (ФІТР)
- Факультэт маркетынга, менеджменту і прадпрымальніцтва (ФММП)
- Факультэт горнай справы і экалогіі (ФГСЭ)
- Факультэт транспартных камунікацый (ФТК)
- Факультэт тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі (ФТКГ)
- Факультэт энергетычнага будаўніцтва (ФЭБ)
- Факультэт даўніверсітэцкай падрыхтоўкі (ФДП)
- Энергетычны факультэт (ЭФ)
- Спартыўна-тэхнічны факультэт (СТФ)
Рэктары
- Міканор Казіміравіч Ярашэвіч (1920—1922)
- Сяргей Ю. Лысоў (1933)
- Іван Іосіфавіч Дружалоўскі (1934—1936)
- Дзмітрый Іўсцінавіч Горын (1937—1939)
- Самуіл Іахімавіч Пазняк (1939—1941, 1945—1947)
- Міхаіл Васілевіч Дарашэвіч (1947—1959)
- Георгій Міхайлавіч Кокін (1959—1962)
- Пётр Іванавіч Яшчарыцын (1962—1976)
- Валянцін Дзмітрыевіч Ткачоў (1976—1983)
- Віктар Мікалаевіч Чачын (1983—1994)
- Міхаіл Іванавіч Дзямчук (1994—2000)
- Барыс Міхайлавіч Хрусталёў (2000—2017)
- Сяргей Васільевіч Харытончык (з 2017)
Гл. таксама
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.