Remove ads
дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia
Ордэн Працоўнай Славы — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь, заснаваная ў 2015 годзе.
Ордэн Працоўнай Славы | |||
---|---|---|---|
|
|||
Арыгінальная назва | Ордэн Працоўнай Славы | ||
Краіна | Беларусь | ||
Тып | ордэн | ||
Каму ўручаецца | усім грамадзянам Рэспублікі Беларусь | ||
Кім уручаецца | Прэзідэнтам Беларусі | ||
Падставы ўзнагароджання | гл. раздзел статут | ||
Дата заснавання | 28 красавіка 2015 | ||
Статус | уручаецца | ||
Статыстыка ўзнагароджанняў | |||
Першае | 10 снежня 2020 | ||
Колькасць | 17 (2023) | ||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | ордэн Воінскай Славы | ||
Малодшая | ордэн «За службу Радзіме» |
Ордэн Працоўнай Славы — пераемнік аднайменнага ордэна часоў СССР, але ў адрозненне ад апошняга, не мае ступеняў[1]. Колеры стужкі беларускага ордэна ўяўляюць сабой спалучэнне колераў стужак двух савецкіх узнагарод — ордэна Працоўнай Славы (чырвоная і жоўтая палоскі) і ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга (сіняя і блакітная палоскі).
Ордэн трапіў у пералік беларускіх дзяржаўных узнагарод у 2014 годзе і быў афіцыйна заснаваны Законам Рэспублікі Беларусь ад 28 красавіка 2015 года[1]. Апісанне ордэна зацверджана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 мая 2017 года. У абгрунтаванні да закона паведамлялася, што заснаванне ордэна дазволіць «больш дыферэнцыравана і адэкватна ацэньваць вынікі працоўнай дзейнасці грамадзян у розных галінах народнай гаспадаркі»[2].
Першая партыя ордэна была выраблена ў снежні 2017 года на прадпрыемстве «Сэнс-Геральдыка» і Гомельскім вытворчым аб’яднанні «Крышталь»[3].
Першае ўзнагароджанне адбылося 9 снежня 2020 года — ордэнам быў ганараваны Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт[2]. За некалькі дзён да гэтага Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт, які дазволіў узнагароджваць ордэнамі не толькі людзей, але і арганізацыі. Такім чынам, ордэн Працоўнай Славы стаў першай беларускай узнагародай, якая была прысуджана не асобе, а арганізацыі.
Ордэнам Працоўнай Славы ўзнагароджваюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь, арганізацыі, воінскія часці (падраздзяленні), злучэнні Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войск і вайсковых фарміраванняў, калектывы іх работнікаў:
Узнагароджанне праводзіцца пры ўмове шматгадовай работы ў адпаведных сферах дзейнасці.
Ордэн Працоўнай Славы носіцца на левым баку грудзей і пры наяўнасці іншых ордэнаў размяшчаецца пасля ордэна Воінскай Славы.
Ордэн вырабляецца са срэбра 999.9 пробы з залачэннем таўшчынёй у 6 мікронаў; вага — каля 50 грам[3].
Уяўляе сабой знак, у аснове якога — круглая зубчастая разетка з металу серабрыстага колеру. У верхняй частцы ордэна размешчана выява сцяга, пакрытага чырвонай, зялёнай і белай эмаллю, з надпісам залацістага колеру «Працоўная Слава». У цэнтральнай частцы ордэна, пакрытай сіняй эмаллю, размешчаны рэльефны відарыс элементаў, якія сімвалізуюць працу людзей, занятых на транспарце, у будаўніцтве, машынабудаванні і навуцы: самалёт, новабудоўля з вежавым кранам, самазвал БелАЗ, атамнае ядро[3]. Цэнтральная частка ордэна абрамлена выявай шасцярні, пакрытай чорнай эмаллю. Уздоўж шасцярні ўправа і ўлева разыходзяцца пшанічныя каласы ў спалучэнні з лаўровымі лістамі залацістага колеру. Унізе каласы злучаны стужкай, пакрытай белай эмаллю.
Вышыня ордэна — 46 мм, шырыня — 46 мм. Адваротны бок мае гладкую паверхню, у цэнтры знаходзіцца нумар ордэна.
Ордэн пры дапамозе вушка і кальца злучаецца з пяцівугольнай калодкай, абцягнутай муаравай стужкай цёмна-сіняга колеру шырынёй 24 мм з падоўжнымі палоскамі. Пасярэдзіне стужкі знаходзіцца чырвоная палоска шырынёй 4 мм. Злева і справа ад чырвонай палоскі размешчаны па дзве палоскі жоўтага і блакітнага колеру шырынёй 3 мм кожная.
№ | Лаўрэат | Дата | Абгрунтаванне |
---|---|---|---|
1 | Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт | 9 снежня 2020 | За значны ўклад у развіццё інжынерна-тэхнічнай адукацыі, правядзенне навуковых даследаванняў у галіне машынабудавання, энергетыкі, будаўніцтва і архітэктуры, укараненне новых сучасных тэхналогій, падрыхтоўку навуковых кадраў і ў сувязі са 100-годдзем з дня заснавання ўніверсітэта |
2 | Васіль Пятровіч Маркевіч | 26 лютага 2021 | За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад ва ўмацаванне абараназдольнасці краіны, развіццё прамысловага комплексу рэспублікі, сельскагаспадарчай галіны і машынабудавання, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, заслугі ў арганізацыі і аказанні медыцынскай дапамогі насельніцтву, навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення |
3 | Сяргей Мікалаевіч Лютаў | ||
4 | Пётр Аляксандравіч Бабак | 3 мая 2021 | За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад у развіццё беларускага трактарабудавання, прамысловага комплексу рэспублікі і будаўнічай галіны, дасягненні ў сферы навукі і адукацыі, заслугі ў захаванні і папулярызацыі нацыянальнай культуры, актыўную грамадскую дзейнасць |
5 | Таццяна Мікалаеўна Жыбуль | ||
6 | Леанід Мікалаевіч Самусевіч | ||
7 | Ірына Юр’еўна Ляпарская | 25 лютага 2022 | За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку спартсменаў высокага класа, навучанне і выхаванне падрастаючага пакалення, выдатныя творчыя і спартыўныя дасягненні, заслугі ў развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці і будаўнічай галіны, сферы адукацыі, культуры і мастацтва |
8 | Святаслаў Іванавіч Вецерац | 9 верасня 2022 | За шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, смеласць і рашучасць, праяўленыя пры ратаванні людзей у час пажару, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў і распрацоўку інавацыйнай прадукцыі, значны асабісты ўклад ва ўмацаванне судовай сістэмы, развіццё машынабудавання, нафтахімічнага комплексу, будаўніцтва, сельскай гаспадаркі і прамысловасці, сродкаў масавай інфармацыі, заслугі ў адукацыі, медыцыне, навуцы, культуры, мастацтве і спорце |
9 | Андрэй Леанідавіч Свірыдаў | ||
10 | Сцяпан Пятровіч Халько | ||
11 | Іван Іванавіч Патаповіч | 14 лістапада 2022 | За шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў |
12 | Валянціна Міхайлаўна Раманюк | ||
13 | Рыгор Купрыянавіч Шпакаў | ||
14 | ААТ Малочны Мір | 10 лютага 2023 | За значныя дасягненні ў пераапрацоўчай прамысловасці, эфектыўную дзейнасць і выраб прадукцыі высокай якасці |
15 | Мікалай Раманавіч Пракапчук | 9 жніўня 2023 | За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, мужнасць і адвагу, праяўленыя пры выратаванні чалавека на вадзе, значны асабісты ўклад у развіццё судовай сістэмы, нафтапераапрацоўчай і хімічнай прамысловасці, сельскагаспадарчай вытворчасці, дарожнага будаўніцтва, выдатныя дасягненні ў сферах адукацыі, сацыяльнай абароны насельніцтва, гандлю, навукі і культуры |
16 | Сяргей Уладзіміравіч Яфрэменка | ||
17 | Іван Васільевіч Дырман | 9 кастрычніка 2023 | За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, асабістыя заслугі ў сферы дзяржаўнай і грамадскай дзейнасці, умацаванні правапарадку і абараназдольнасці дзяржавы |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.