Remove ads
беларускі ордэн From Wikipedia, the free encyclopedia
Ордэн «За службу Радзіме» — беларуская дзяржаўная ўзнагарода, ордэн.
Ордэн «За службу Радзіме» | |||
---|---|---|---|
I ступені | |||
|
|||
II ступені | |||
|
|||
III ступені | |||
|
|||
Арыгінальная назва | За службу Радзіме | ||
Краіна | Беларусь | ||
Тып | Ордэн | ||
Каму ўручаецца | ваенным | ||
Дата заснавання | 13 красавіка 1995 | ||
Статус | уручаецца | ||
Статыстыка ўзнагароджанняў | |||
Першае | 19 лістапада 1997 | ||
Колькасць | 258 (1 студзеня 2011) | ||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | Ордэн Воінскай Славы | ||
Малодшая | Ордэн «За асабістую мужнасць» | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ордэн «За службу Радзіме» мае тры ступені:
Найвышэйшай ступенню ордэна «За службу Радзіме» з'яўляецца I ступень.
Узнагароджанне ажыццяўляецца паслядоўна ордэнам «За службу Радзіме» III, II і I ступеняў.
Ордэнам «За службу Радзіме» узнагароджваюцца ваенныя, асобы начальніцкага і шараговага складу органаў унутраных спраў, органаў фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях:
Асобы, якія былі раней узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме ва Узброеных сілах СССР», прадстаўляюцца да ўзнагароджання ордэнам «За службу Радзіме» чарговай ступені.
Ордэн «За службу Радзіме» носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых ордэнаў размяшчаецца ў парадку старшынства ступеняў пасля ордэна Воінскай Славы.
Ордэн «За службу Радзіме» I ступені ўяўляе сабой выпуклую васьміканцовую зорку. Канцы зоркі, выкананыя ў выглядзе пазалочаных промняў, якія разыходзяцца ад цэнтру, чаргуюцца з гладкімі канцамі, пакрытымі блакітнай эмаллю і абмежаванымі па контуры пазалочаным абадком. На гладкіх канцах зоркі выяўленыя пазалочаныя верхняя і ніжняя часткі дзвюх перакрыжаваных ракетаў.
У цэнтральнай частцы ордэна на вянку з дубовага лісця размешчана пазалочаная пяціканцовая зорачка, акаймаваная паяском, у ніжняй частцы якога знаходзіцца пазалочаная лаўравая галіна, у верхняй частцы, пакрытай белай эмаллю, — надпіс «За службу Радзіме».
Абадкі паяску пазалочаныя. Зорачка і паясок накладзеныя на сярэбраныя аксідаваныя крылы і меч.
У ордэне «За службу Радзіме» II ступені канцы зоркі, выкананыя ў выглядзе промняў, сярэбраныя, верхняя і ніжняя часткі скрыжаваных ракет, абадкі гладкіх канцоў зоркі і зорачка ў цэнтры пазалочаныя.
Ордэн «За службу Радзіме» III ступені вырабляецца са срэбра без пазалоты. Ордэн «За службу Радзіме» I, II, III ступені вырабляецца са срэбра.
Памеры ордэна паміж супрацьлеглымі гладкімі канцамі 65 мм, паміж прамяністымі — 58 мм. Адваротны бок ордэна мае гладкую паверхню, у цэнтры знаходзіцца нумар ордэна. На адваротным боку ордэна знаходзіцца наразны штыфт з гайкай для мацавання ордэна да вопраткі.
Стужка да ордэна муаравая блакітнага колеру з жоўтымі падоўжнымі палоскамі пасярэдзіне: для I ступені — адна палоска, для II ступені — дзве, для III ступені — тры палоскі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.