пісьменнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзімір Канстанцінавіч Федасеенка (22 красавіка 1926, пасёлак Бор, Жлобінскі раён, Гомельская вобласць — 3 студзеня 2018) — беларускі празаік.
Уладзімір Канстанцінавіч Федасеенка | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 22 красавіка 1926 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 студзеня 2018 (91 год) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Узнагароды |
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Удзельнічаў у партызанскім руху на Гомельшчыне (1942—1943). Быў паранены. Скончыў Гомельскі рачны тэхнікум (1946), Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ (1950). Быў інструктарам Гомельскага абкама камсамола (1946—1948), ЦК ЛКСМБ (1950—1951). У 1951—1967 гг. працаваў на розных пасадах у газеце «Піянер Беларусі», часопісе «Сельская гаспадарка Беларусі», «Настаўніцкай газеце», рэдактарам выдавецтва «Беларусь», у 1969—1979 гг. — старшым інспектарам Упраўлення кніжнага гандлю Дзяржкамітэта СМ БССР па друку, загадчыкам аддзела ў газеце «Літаратура і мастацтва», старшым рэдактарам у рэдакцыі часопіса «Беларусь».
Памёр 3 студзеня 2018 года. Пахаваны на Паўночных могілках пад Мінскам з ваеннымі ўшанаваннямі[1].
Аўтар раманаў «Дубовая Града» (1965), «Віхры на скрыжаваннях» (1970) і «Пасля смерчу» (1975).
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі і медалямі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.