Remove ads
гурт From Wikipedia, the free encyclopedia
«Сябры» — беларускі вакальна-інструментальны ансамбль, утвораны ў 1974 годзе, Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь (2008).
Сябры | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Жанры | Эстрадная музыка, фолк, поп-музыка |
Гады | 1974[1]-па сённяшні дзень |
Краіны | |
Адкуль | Гомель |
Мова песень |
руская, беларуская, украінская, лацінская |
Лэйблы | Мелодыя |
syabry.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Музычны эстрадны калектыў «Сябры» быў створаны ў 1972 годзе пры Гомельскай філармоніі. Афіцыйна годам утварэння лічыцца 1974[1], назва ансамбля з’явілася ў 1973 годзе[1]. Улетку 1975 года кіраўніцтва калектывам было прапанавана Валянціну Бадзьяраву[2]. Кіраўніцтва калектывам ён прыняў у 1976 годзе, неўзабаве музычны калектыў «Сябры» атрымаў статус вакальна-інструментальнага ансамбля[2] і папоўніўся музыкам Мікалаем Падгорным з Ленінграда і салістам-тэнарам Віталём Чырвоным з Адэсы[3].
У 1977 годзе ВІА «Сябры» стаў лаўрэатам Усесаюзнага конкурсу савецкай песні, прысвечанага 60-годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі з песняй «Гімн Зямлі» Аляксандры Пахмутавай. У 1978 годзе выходзіць спачатку міні-альбом «Кася» з трох песень, а потым і першы поўнафарматны альбом гурта — «Усім на планеце».
У тым жа годзе кампазітар з Барнаула Алег Іваноў напісаў песню «Дзяўчына з Палесся», якая пазней стане вядомая як «Алеся». Першапачаткова кампазітар меркаваў гэтую песню для ансамбля «Песняры», але музычны рэдактар тэлебачання Вольга Малчанава пераканала кампазітара прапанаваць песню «Алеся» Валянціну Бадзьяраву для ансамбля «Сябры», бо ў Песняроў ўжо была аднайменная песня кампазітара Ігара Лучанка[2][4]. Неўзабаве яна з’явілася ў рэпертуары «Сяброў» і яе прэм’ера ўпершыню адбылася ў 1978 годзе на Цэнтральным тэлебачанні ў перадачы «Шырэй круг», і далей на тэлевізійным конкурсе «З песняй па жыцці», на якім ансамбль ганараваўся званнем «лаўрэата». Гэтыя выступы прынеслі «Сябрам» ўсесаюзную вядомасць. Ансамбль становіцца частым госцем розных радыё і тэлеперадач[5][6][7][8].
У 1981 годзе Анатоль Ярмоленка змяніў Валянціна Бадзьярава на пасадзе мастацкага кіраўніка калектыву[2]. Бадзьяраў быў адхілены ад працы, разам з ім быў звольнены музыка Анатоль Гардзіенак[2].
У 1981 у калектыў з песняй «Алеся» выйшаў у фінал фэстываля «Песня-81»[9].
Яшчэ адной усенародна вядомай працай калектыву стала песня «Вы шуміце, бярозы», якую беларускі кампазітар Эдуард Ханок склаў у 1983 годзе. Cлова песні былі напісаныя ў 1954 годзе беларускім паэтам Нілам Гілевічам[10].
Вядомы шматлікім слухачам па песням: «Шуміце бярозы» («Лягу-прылягу»), «Крынічанька», «Гуляць, дык гуляць!», «Полька Беларуская», «Піце піва мужыкі», «Девушка из Полесья» («Алеся»), «Родная деревня», «Переживём», «Печки — лавочки», «Глухариная зоря», «У крыницы», «Завалинка», «Шестиструнная гитара» і многім другім.
Па стане на 2017 год у ансамбль уваходзяць[19]:
Калектыў выпусціў 8 вінілавых пласцінак-гігантаў[20] і шэраг міні-пласцінак:
Выпушчана шэраг кампакт-дыскаў, большасць з якіх прадстаўляюць сабой зборнікі і кампіляцыі[21].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.