Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Эдуард Сямёнавіч Ханок (нар. 18 красавіка 1940) — савецкі і беларускі музыкант і кампазітар. Народны артыст Беларусі (1996).
Эдуард Сямёнавіч Ханок | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 18 красавіка 1940 (84 гады) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар, аўтар песень |
Жанры | песня |
Супрацоўніцтва | Эдуард Хіль, Ала Пугачова, Крысціна Арбакайтэ, Песняры, Верасы, Самацветы, Сябры, Аляксандр Саладуха |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Нарадзіўся 18 красавіка 1940 года ў Казахстане ў сям’і кадравага ваеннага. У дзяцінстве разам з сям’ёй пераехаў жыць у горад Брэст Беларускай ССР, дзе і скончыў сярэднюю школу[1].
У 1962 годзе Ханок скончыў дзяржаўнае музычнае вучылішча імя Глінкі ў Мінску. Падчас навучання ў Мінску па вечарах будучы кампазітар іграў у рэстаране «Нёман» (цяпер «Фрайдзіс» на пр. Незалежнасці) і кватараваў на вуліцы Фабрычнай у студэнта Ігара Кіені[2].
У 1969 годзе скончыў Маскоўскую кансерваторыю імя Чайкоўскага (менавіта тут ва ўзросце 20 год ён напісаў сваю першую песню)[1]. З 1973 года — член Саюза кампазітараў; з 2001 года — заслужаны дзеяч культуры Аўтаномнай Рэспублікі Крым[3].
Жыве ў горадзе Раменскае пад Масквой з лютага 2010 года (раней пражываў у Маскве)[2]. Мае беларускае і расійскае грамадзянствы[1]. З прапановы старшыні Народнай Партыі Расійскай Федэрацыі Генадзя Райкова балатаваўся ў Дзяржаўную Думу Расійскай Федэрацыі, але партыя не пераадолела 5-працэнтны бар’ер[1]. Мае дзвюх дачок — Руслану (старэйшую), Святлану (малодшую) і сына Аляксея. Жонка — Яўлалія Іванаўна Ханок — жыве ў Мінску[2].
Працуе ў розных жанрах — вакальна-сімфанічным, камерна-інструментальным, камерна-вакальным, але найбольш плённа — у песенным. Яго творы ўваходзілі ў рэпертуар Алы Пугачовай, Эдуарда Хіля, ансамбляў «Верасы», «Сябры», «Песняры». З’яўляецца аўтарам папулярных песень «Зима» («Потолок ледяной»), «Песня первоклассника» («То ли еще будет»), «Журавлик» («Ты возьми меня с собой»), «Малиновка», «Вы шуміце, бярозы» («Лягу, прылягу»), «Самурай», «Два поля», «Я у бабушки живу», «Завіруха», «Жаўраначка».
Пасля адыходу ад кампазітарскай дзейнасці Эдуард Ханок заняўся даследаваннем заканамернасцей савецкай эстрады і найноўшага расійскага шоу-бізнесу. За гэты час ён распрацаваў так званую «тэорыю хваль» альбо «тэорыю творчых хваль», паводле якой кожны артыст перажывае максімум дзве хвалі папулярнасці, што займае ў яго ад 5 да 10 год, а затым працягвае трымацца на так званай «астаткавай хвалі»[4]. Свае даследчыя погляды кампазітар выклаў у кнізе «Пу-га-чев-щи-на» (1998), дзе на прыкладзе творчасці савецкай і расійскай спявачкі Алы Пугачовай наглядна паказаў, якім чынам дзейнічае яго тэорыя[5]. Таксама, паводле словаў Эдуарда Ханка, ён разабраў па сваёй тэорыі больш за сто чалавек абсалютна розных прафесій, адлюстроўваючы іх творчыя «хвалі» графічна[5]. У лік гэтых асоб таксама ўвайшоў Уладзімір Мулявін, хваляграму якога Эдуард Ханок плануе размясціць у Віцебску[5].
З красавіка па ліпень 2017 года Эдуард Ханок меў намер падаць у суд на Ядвігу Паплаўскую. Пасля падрыхтоўкі адправіў іскавую заяву ў Вярхоўны Суд. Акрамя гэтага заявіў пра свой намер таксама судзіцца з артыстамі Анатолем Ярмоленка, Аляксандрам Саладухам і музычным прадзюсарам Русланам Старыкоўскім. Прычынай стала тое, што пры выкананні Паплаўскай песні «Малінаўка» ні разу не абвясцілі, што гэтую песню напісаў Ханок, такая ж сітуацыя і ў Ярмоленка з песняй «А я лягу, прылягу».[6]
Канфлікт з Ядвігай Паплаўскай пачаўся яшчэ ў 2017 годзе: у красавіку Ханок забараніў спявачцы выкарыстоўваць музыку пяці сваіх песень («Малиновки заслышав голосок», «Я у бабушки живу», «Завіруха», «Счастливый случай», «Вы шуміце, бярозы») да вырашэння спрэчных пытанняў, матываваўшы гэта непавагай да яго асобы (напрыклад, на вечары памяці Аляксандра Ціхановіча не называлася яго прозвішча) і парушэннямі аўтарскіх правоў (не быў заключаны бязвыплатны або аплатны дагавор, які дазваляў выкарыстоўваць яго песні). У траўні 2017 года Ханок адмовіўся падаваць у суд. Сваю пазіцыю ён аргументаваў тым, што «беларускія суды не гатовыя да такіх працэсаў. Гэта бессэнсоўна — як маральна, так і матэрыяльна. Грошы, якія я хацеў атрымаць, павінны былі пайсці дзецям, хворым на анкалогію. Але мне сказалі, што выканаўцы дасылаюць такія сумы, што мне сорамна будзе глядзець у вочы гэтым дзецям». У ліпені 2017 года Ханок ізноў перадумаў, стаў збіраць дакументы, але так і не дайшоў да суду. Праз год у мэтах вырашэння канфлікту Ханок перадаў прадзюсарскаму цэнтру «Spamash» права на чатыры песні, якія раней спявалі Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч: «Малиновки заслышав голосок», «Я у бабушки живу», «Завіруха» і «Счастливый случай», пасля гэтага іх змаглі выконваць усё, каму дазволяць прадзюсары цэнтра.[7]
У ліпені 2018 года Ханок падаў у суд на АНТ і выйграў яго. У пазове кампазітар заявіў, што тэлеканал парушыў яго правы на імя, і папрасіў спагнаць 980 рублёў у якасці маральнай шкоды. Вярхоўны суд пагадзіўся з гэтым, але знізіў грашовую кампенсацыю амаль удвая. Падставай для пазовы стаў вечар памяці Аляксандра Ціхановіча, які здымаўся тэлеканалам АНТ, выйшаў у эфір 10 лютага 2017 года. Праз два дні, 12 лютага запіс канцэрта быў размешчаны на афіцыйным канале АНТ у «YouTube». На вечарыне прагучалі чатыры песні на музыку Ханка. Але ў апісанні да запісу канцэрту, выкладзенай на YouTube, адсутнічала згадванне пра кампазітара.[8]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.