Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Песня (ст.-слав: пѣснь), найбольш простая і распаўсюджаная форма вакальнай музыкі, якая аб'ядноўвае паэтычны тэкст з нескладанай мелодыяй. Песня ў шырокім сэнсе ўключае ў сябе ўсё, што спяваецца, пры ўмове адначасовага спалучэння слова і напева; у вузкім сэнсе — малы вершаваны лірычны жанр, які існуе ва ўсіх народаў і характарызуецца простай музыкальна-славеснай пабудовай.
Песні адрозніваюцца па жанрах, складу, формах выканання і інш. прыкметах. Песня можа выконвацца як адным спеваком, так і хорам. Песні спяваюць як з інструментальным суправаджэннем, так і без яго. Мелодыя песні з'яўляецца абагульненым, выніковым выразам вобразнага зместу тэксту ў цэлым. Мелодыя і тэкст падобныя па структуры: яны складаюцца з роўных, а ў музыцы і аднолькавых, пабудоў — строф, часта з рэфрэнам — прыпевамі. У залежнасці ад крытэраў, песні могуць падзяляцца на шматлікія формы, напрыклад, паводле мэты, стылю або часу ўзнікнення.
Сёння адрозніваюць песню фальклорную, песню як жанр пісьмовай паэзіі, песню як самастойны вакальна-музычны твор. Па жанрах песні фальклорныя бываюць: працоўныя, абрадавыя, каляндарныя, калыханкі, вясельныя, пахавальныя, гістарычныя, баладныя і прыпеўкі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.