частка народнай культуры, уключае паданні, вусную гісторыю, казкі, прымаўкі, прыкметы, вераванні, забабоны, музыку і іншае From Wikipedia, the free encyclopedia
Фалькло́р[1][2] (ад англ.: folklore[3]) — народная творчасць, часцей за ўсё менавіта вусная; мастацкая калектыўная творчая дзейнасць народа, якая адлюстроўвае яго жыццё, погляды, ідэалы; ствараемая народам паэзія (паданні, песні, прыпеўкі, анекдоты, казкі, эпас), народная музыка (песні, інструментальныя найгрышы, п’есы), тэатр (драмы, сатырычныя п’есы, тэатр лялек), танец, архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.