Пада́нне — жанр фальклору розных народаў; вуснае апавяданне, у якім з элементамі большай ці меншай фактычнай сапраўднасці тлумачыліся рэальныя з'явы жыцця, расказвалася пра значныя падзеі роднага краю, пра народных герояў. Паданні, як і легенды, блізкія да казак, але вызначаюцца не толькі займальнасцю; у своеасаблівай форме яны неслі веды пра навакольны свет і гісторыю краю.

Беларусь

Беларускія паданні, напрыклад, пра Рагнеду і Усяслава Чарадзея, вядомы з XII ст.. Захаваліся летапісныя апавяданні, у аснову якіх пакладзены народныя паданні пра воінскія подзвігі герояўПаданне пра Кажамяку»). Паэтычныя паданні пра гістарычнае мінулае ёсць у беларускіх хроніках XVI ст., напрыклад, у Хроніцы Быхаўца — пра паходы Гедзіміна на Украіну і Альгерда на Маскву, пра заснаванне Вільні і інш.

Беларускія паданні тэматычна падзяляюцца на гістарычныя — пра войны, барацьбу з іншаземнымі захопнікамі, пра эпідэміі, пра гістарычных асоб і герояў («Пра князя Яраслава», «Платон казак»); тапанімічныя — пра паходжанне гарадоў, мястэчак, вёсак, урочышчаў, гарадзішчаў і інш. («Пра заснаванне Магілёва», «Адкуль Нясвіж»).

Паданні і легенды перадаваліся з пакалення ў пакаленне і былі своеасаблівай гістарычнай памяццю народа. Сюжэт пра народнага героя разбойніка Машэку выкарыстаў Янка Купала ў паэме «Магіла льва». Паводле гэтай паэмы і п'есы Е. Міровіча «Машэка» Р. Пукст напісаў оперу «Машэка».

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.