Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага — вышэйшая навучальная ўстанова гуманітарнага профілю ў Маскве. Навучанне праводзіцца на двух факультэтах (вочным і завочным). На вочным факультэце навучанне вядзецца па праграмах «бакалаўрыят» (4 гады), «спецыяліст» (5 гадоў), «магістр» (2 гады, толькі пасля бакалаўрыяту) па дзвюх спецыяльнасцях (літаратурная творчасць і пераклад мастацкай літаратуры). На завочным факультэце навучанне ажыццяўляецца толькі па праграме падрыхтоўкі спецыялістаў (6 гадоў навучання) і толькі па спецыяльнасці «літаратурная творчасць». Аддзяленне мастацкага перакладу рыхтуе перакладчыкаў мастацкай літаратуры з англійскай, французскай, нямецкай, італьянскай і карэйскай моў. Таксама пры інстытуце дзейнічаюць аспірантура і дактарантура (спецыяльнасці: «тэорыя літаратуры», «руская мова», «руская літаратура»).
Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага | |
---|---|
Заснаваны | 1933 |
Рэктар | Aleksey Varlamov[d] |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Узнагароды | |
Сайт | litinstitut.ru |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Літаратурны інстытут заснаваны ў 1933 годзе па ініцыятыве Максіма Горкага як Вячэрні працоўны літаратурны ўніверсітэт (пастанова Прэзідыума ЦВК СССР ад 17 верасня 1932 года). З 1936 года — сучасная назва. З 1942 года ў інстытуце існуюць вочная і завочная формы навучання. З 1953 года пры інстытуце дзейнічаюць Вышэйшыя літаратурныя курсы. У 1983 г. інстытут узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў. З 1992 года знаходзіцца ў падпарадкаванні Міністэрства адукацыі і навукі Расійскай федэрацыі.
Інстытут размешчаны ў былой гарадской сядзібе, помніку архітэктуры XVIII стагоддзя (у гэтым доме ў 1812 нарадзіўся А. І. Герцэн).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.