Алесь Бажко, поўнае імя Аляксандр Цімафеевіч Бажко (22 кастрычніка 1918, в. Даўгінава, Карэліцкі раён — 17 красавіка 2013, Мінск) — беларускі пісьменнік і паэт, агент савецкіх спецслужб. Заслужаны работнік культуры БССР (1977)[1].
Алесь Бажко | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Аляксандр Цімафеевіч Бажко |
Дата нараджэння | 22 кастрычніка 1918 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 красавіка 2013 (94 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, перакладчык, паэт, публіцыст |
Мова твораў | беларуская |
Дэбют | 1945 |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1936—1938 гадах вучыўся ў музычным інстытуце імя С. Манюшкі ў Навагрудку, у 1938—1939 гадах — у Варшаўскай кансерваторыі. Але вучоба была спынена з-за пачатку Другой сусветнай вайны. Працаваў дырэктарам мірскага раённага дома культуры (1940).
У 1940 годзе прызваны ў Чырвоную Армію. Пасля ранення пад Ельняй (1942) працаваў на абаронным будаўніцтве. Удзельнічаў у стварэнні першых фарміраванняў Войска Польскага на тэрыторыі СССР як генеральны інструктар прапаганды Валагодскага акружнога ўпраўлення Саюза польскіх патрыётаў. З чэрвеня 1945 года — інструктар Баранавіцкага абкама камсамола, 1-ы сакратар Дзятлаўскага райкама камсамола.
Са снежня 1945 года на журналісцкай рабоце — літаратурны супрацоўнік баранавіцкай абласной газеты «Чырвоная змена», на абласным радыё, у рэдакцыях рэспубліканскіх газет «Савецкі селянін», «Чырвоная змена», у маладзечанскай абласной газеце «Сталінскі шлях». У 1947 годзе далучаецца да нелегальнай падпольнай арганізацыі Саюз вызвалення Беларусі, неўзабаве арганізацыю выкрылі савецкія спецслужбы.[2] Актыўны сябра арганізацыі Алесь Бажко не быў арыштаваны і асуджаны, пазней выступаў як публіцыст-барацьбіт з нацыяналізмам. Супрацоўніцтва Бажко з савецкімі спецыяльнымі службамі пацвярджаў былы выкладчык Гродзенскага педінстытута Браніслаў Ржэўскі — КДБ падаслала Бажко да Ржэўскага, выкліканага ў Мінск быццам для ўдакладнення праграмы па беларускай літаратуры, тры дні Бажко круціўся вакол, потым змест іх размоў прыгаданы на допытах Ржэўскага супрацоўнікамі КДБ у 1957 годзе.[3]
Скончыў завочна Літаратурны інстытут у Маскве ў 1955 годзе[1]. З 1956 — карэспандэнт, загадчык аддзела лістоў газеты «Літаратура і мастацтва». З 1959 — намеснік рэдактара газеты «Голас Радзімы», з 1962 — загадчык рэдакцыі мастацкай літаратуры выдавецтва «Беларусь»[1], з 1970 — намеснік галоўнага рэдактара газеты «Літаратура і мастацтва». У 1973—1977 працаваў дырэктарам Літаратурнага музея Янкі Купалы[1], у 1977—1978 — галоўны рэдактар рэпертуарна-рэдакцыйнай калегіі і намеснік начальніка Упраўлення па справах мастацтваў Міністэрства культуры БССР[1]. З 1979 года персанальны пенсіянер саюзнага значэння.
Член Саюза пісьменнікаў СССР і Беларусі з 1957 года.
Памёр 17 красавіка 2013 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску (?) (Паўночныя-1, 19, 4)[4].
Творчасць
Дэбютаваў у друку нарысамі і нататкамі ў 1945[1]. Першыя вершы апублікаваў у 1947[1]. Аўтар аповесцяў «Перад вераснем» (1959), «Позняе ворыва» (1963), «Лясныя крушні» (1981), «Жывыя прывіды» (1986), зборніка нарысаў і памфлетаў «Татальнае банкруцтва» (1973), кнігі аповесцей «Перад вераснем. Позняе ворыва» (1979). Выйшлі паэмы Бажко «Карвіга пакідае хутар» (1961), «Татры» (1964), «Паэмы» (1968), зборнікі вершаў «Блакітныя вербы» (1973), «Суладдзе» (1975), «Каласы і скалы: Выбранае» (1978). У 1987 выйшлі Выбраныя творы (паэмы і вершы). Перакладаў з польскай і славацкай моў[4].
Дакументы з асабістага архіва захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (фонд 61) і Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (фонд 311, вопіс 5)[4].
Узнагароды
- Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені і медалямі.
- Заслужаны работнік культуры БССР (1977).
Гл. таксама
Зноскі
- Божко Алесь // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 68. — 737 с.
- http://jivebelarus.net/history/new-history/freedom-belarus-union.html Кароткі нарыс гісторыі Саюзу Вызваленьня Беларусі
- https://novychas.by/poviaz/duch_jaho_nie_zlamali_z_uspami Новы Час. Дух яго не зламалі. З успамінаў Міколы Канаша
- Аблажэй — Брыль – Белліт (14 ліпеня 2023). Праверана 20 ліпеня 2024.
Літаратура
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.