Remove ads
выдавецтва ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
«Мастацкая літаратура» — беларускае дзяржаўнае выдавецтва, якое ажыццяўляе выпуск мастацкай літаратуры.
Мастацкая літаратура | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Заснавана | 6 сакавіка 1972 |
Вэб-сайт | mastlit.by |
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» было ўтворана 6 сакавіка 1972 года[1] на аснове рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Гэта быў час, калі інтэлектуальны і эстэтычны ўзровень грамадства патрабаваў выдання велізарнай колькасці мастацкай літаратуры розных кірункаў і жанраў, а ў адукацыйных дзяржаўных праграмах было прадугледжана глыбейшае вывучэнне класікаў беларускай і сусветнай літаратуры.
У савецкія часы ў выдавецтве існавалі рэдакцыі паэзіі і прозы, збораў твораў, выбраных твораў і перакладнай літаратуры, крытыкі і драматургіі, літаратуры народаў СССР, гісторыка-дакументальных кніг «Памяць». Штогод выдавалася каля двухсот кніг, якія былі адрасаваны шырокаму кругу чытачоў. Тыраж кніг арыгінальнай паэзіі быў не меней трох тысяч, а арыгінальнай прозы — не меней шасці тысяч асобнікаў.
Выходзілі серыі «Першая кніга паэта» (з 1968 года), «Першая кніга празаіка» (з 1971 года), «Паэзія народаў» (з 1971 года), «Бібліятэка замежнай прозы» (з 1983 года), «Скарбы сусветнай літаратуры» (з 1989 года), «Бібліятэка беларускай класікі» (з 1990 года).
У выдавецтве выйшлі Зборы твораў такіх пісьменнікаў, як Якуб Колас, Кузьма Чорны, Кандрат Крапіва, Аркадзь Куляшоў, Іван Шамякін, Аляксандр Якімовіч, Янка Брыль, Васіль Быкаў, Іван Мележ, Пімен Панчанка, Іван Навуменка, Максім Гарэцкі, Піліп Пестрак, Пятро Глебка, Змітрок Бядуля, Алесь Бачыла, Андрэй Макаёнак, Уладзімір Караткевіч, Аляксей Пысін, Іван Пташнікаў, Ніл Гілевіч, Рыгор Барадулін і іншых[1].
Выдаюцца серыі «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХ стагоддзя» (абедзве з 1998 года), «Беларуская паэзія ХХІ ст.», «Беларуская проза ХХІ ст.», «Жыццё знакамітых людзей Беларусі». У 2018 годзе выдавецтва падпісала пагаднення аб супрацоўніцтве з выдавецтвам метадычнай і навуковай літаратуры Пекінскага ўніверсітэта замежных моў з мэтай рэалізацыі праекта ўзаемных перакладаў і публікацый класічных літаратурных твораў Беларусі і Кітая да 2020 года[2].
Спачатку штат супрацоўнікаў выдавецтва налічваў больш ста чалавек, сорак пяць з іх з’яўляліся членамі Саюза беларускіх пісьменнікаў. Сярод іх Алесь Разанаў, Уладзімір Арлоў, Рыгор Барадулін, Барыс Сачанка, Леанід Дранько-Майсюк, Варлен Бечык, Мікола Мятліцкі, Вадзім Спрынчан, Алесь Бачыла, Вера Палтаран, Павел Місько, Алена Васілевіч, Уладзімір Машкоў, Васіль Жуковіч, Вячаслаў Адамчык, Алесь Камароўскі, Ала Сямёнава, Нэлі Тулупава і іншыя.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.