From Wikipedia, the free encyclopedia
Варлен Леанідавіч Бечык (25 чэрвеня 1939, в. Астрашыцкі Гарадок, Мінскі раён — 13 лістапада 1985, Мінск) — беларускі савецкі крытык і літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук (1974)[1]. Сын літаратуразнаўца Ларысы Кароткай.
Варлен Леанідавіч Бечык | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 25 чэрвеня 1939 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 лістапада 1985 (46 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Маці | Ларыса Лявонцьеўна Кароткая |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец, літаратурны крытык, рэдактар, літаратар |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі |
Нарадзіўся 25 чэрвеня 1939 года ў вёсцы Астрашыцкі Гарадок Мінскага раёна[2].
Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1960 годзе выкладаў беларускую і рускую мову і літаратуру ў Пліскай сярэдняй школе Смалявіцкага раёна[2].
У 1962—1966 гадах гг. аспірант кафедры беларускай літаратуры БДУ. З 1966 па 1971 гг. літсупрацоўнік рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва» і часопіса «Нёман». З 1972 г. навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. З 1981 г. намеснік галоўнага рэдактара выдавецтва «Мастацкая літаратура». Кандыдат філалагічных навук[2].
Памёр 13 лістапада 1985 года ў Мінску. Пахаваны ў вёсцы Прылукі Мінскага раёна[2].
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1971 года[2].
Друкуецца з 1959 года. Даследуе беларускую паэзію: праблемы яе грамадзянскасці і мастацкасці, пытанні майстэрства, асаблівасці творчых індывідуальнасцяў майстроў паэтычнага слова (артыкулы пра Я. Купалу, А. Куляшова, У. Хадыку, А. Дудара, П. Броўку, П. Панчанку, А. Пысіна , А. Вярцінскага, Р. Барадуліна і інш: зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў «Свет жывы і блізкі», 1974; манаграфія «Беларуская савецкая лірыка», 1979, сумесна з М. Ярашам)[1]. Аналізуе і празаічныя творы беларускай літаратуры (артыкулы пра В. Быкава, І. Пташнікава, Я. Сіпакова, І. Хадановіча і іншых)[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.