Анатоль Іванавіч Бутэвіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Анато́ль Іва́навіч Бутэ́віч (нар. 15 чэрвеня 1948, хут. Язавец, Нясвіжскі раён, Мінская вобласць; Псеўданімы: Максім Валошка, Анатоль Баярскі, Міша Алімпік) — беларускі дзяржаўны дзеяч, дыпламат, пісьменнік, перакладчык, публіцыст, крытык.
Анатоль Іванавіч Бутэвіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Вячаслаў Кебіч, Міхаіл Чыгір | ||||||
Папярэднік | Яўген Вайтовіч | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Сасноўскі | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Пераемнік | Рыгор Кісель | ||||||
Нараджэнне |
15 чэрвеня 1948 (76 гадоў) |
||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітыка[1], дыпламатыя[1] і пераклад[1] | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
Нарадзіўся на хутары Язавец Нясвіжскага раёна ў сялянскай сям’і. У 1956 годзе разам з бацькамі перасяліўся ў в. Баяры таго ж раёна. Вучыўся ў Вяліка-Ліпскай васьмігадовай школе. Скончыў Сноўскую сярэднюю школу Нясвіжскага раёна (1966).
Скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1971). Працаваў рэдактарам Беларускага тэлеграфнага агенцтва (1971—1973), намеснікам рэдактара газеты «Чырвоная змена» (1975—1979), дырэктарам рэспубліканскага выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1986—1987), у ЦК ЛКСМБ (1973—1975, 1979—1980) і ЦК КПБ (1980—1986, 1987—1990).
Старшыня Дзяржаўнага камітэта па друку (1990—1992), міністр інфармацыі (1992—1994), міністр культуры і друку Рэспублікі Беларусь (1994—1996).
У 1996—1998 гадах — Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Гданьску. У 1998—2000 гадах — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Румыніі. Мае дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь.
У 2001—2009 гадах — саветнік старшыні Банка міжнароднага гандлю і інвестыцый. У студзені — маі 2009 года — галоўны спецыяліст упраўлення мастацтваў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Мае ступень неафіцыйнага «кандыдата навук у галіне інфармацыйных тэхналогій» ад грамадскага аб’яднання[2] «IAIT — Міжнародная акадэмія інфармацыйных тэхналогій».
Асабістае жыццё
Жыве ў Мінску, мае траіх дзяцей.
Творчасць
Працуе ў сферы дзіцячай літаратуры, гістарычнай, публіцыстыкі, крытыкі, у галіне перакладу. Друкавацца пачаў у 1969 годзе. Перакладае з польскай, рускай, украінскай моў на беларускую, з беларускай на рускую. Яго творы перакладаліся на польскую, румынскую, балгарскую мовы.
Творы
- «Прыгоды лісціка-карунчыка». Казкі. Мінск, 1997
- «Прыгоды памаўзлівай Рыскі». Казкі. Мінск, 1999
- «Расстайны пах асоту». Аповесць, апавяданні. Мінск, 2000
- «Як акіян з кропелькай барукаўся». Казкі. Мінск, 2003
- «Мірскі замак». Мінск, 2003
- «Прыгоды віруса Шкодзі». Мінск, 2009
- Серыя «Сем цудаў Беларусі»:
- «У гасцях у вечнасці». Мінск, 2001
- «Званы Нямігі». Мінск, 2002
- «За наміткай гісторыі». Мінск, 2003
- «Адвечны покліч Радзімы». Мінск, 2004
- «Славутыя родам сваім». Мінск, 2006
- «Перуновага племені дзеці». Мінск, 2008
- «На далонях вечнасці» (сумесна з У.Ягоўдзікам). Мінск, 2009
- «Пад небам беларускага слова». Пра пісьменнікаў, літаратуру і не толькі. Мінск, 2007
- «Раскіданае гняздо крывіцкай славы». Мінск, 2008
- «Каралева не здраджвала каралю, або Каралеўскае шлюбаванне ў Новагародку». Раман. Мінск, 2009
- «Таямніцы Мірскага замка. Падарожжа па сівых мурах з Адамам Міцкевічам». Мінск, 2011
- «Таямніцы Нясвіжскага замка. Падарожжа ўглыб стагоддзяў з Уладзіславам Сыракомлем». Мінск, 2013
- «Таямніцы Крэўскага замка. Падарожжа па нашай гісторыі з Вітаўтам Вялікім». Мінск, 2015
- «Тайны Мирского замка. Путешествие по древней фортеции с Адамом Мицкевичем». Минск, 2014
- «Тайны Несвижского замка. Путешествие вглубь столетий с Владиславом Сырокомлей». Минск, 2019
- «Я адной табе належу». Мінск, 2013
- «Паміж Княствам і каронай». Мінск, 2013
- «Пацалунак на фоне гор». Мінск, 2014
- «Чараўніца Восень і Сняжынка падарожніца». Мінск, 2015
- «Як Данік у Радзівілаўскае метро трапіў», Мінск, 2016
- «Жанчыны з легенды», Мінск, 2017
- «Маладыя гады — маладыя жаданні»: П’еса // Маладосць. 2007
- «Апошняе ігрышча»: Аповесць // Полымя. 2007
- «Распасажаны дом». Мінск, 2020
- «Зайчыкаў лес» (на румынскай мове). Цімішаара, Румынія, 1999.
Пераклады на рускую мову
- Липский Владимир. «Крутые версты». Аповесць. Масква, 1981, Кемерава, 1982, 1989
- Липский Владимир. «Выстрелы над старым окопом». Аповесць. Мінск, 2007
- Капустин Аександр. «Соленая роса». Аповесць. Казань, 1984
- Гигевич Василь. «Марсианское путешествие». Мінск, 1992
- «Смеяться, право, не грешно». Беларускі народны гумар. Мінск, 1997
Пераклады на беларускую мову
- Хемінгуэй Эрнэст. «Бывай, зброя». Мінск, 1996
- Олдрыдж Джэймс. «Паляўнічы». Мінск, 1996
- Шолам Алейхем. «Тэўе-малочнік». Мінск, 1992
- Лем Станіслаў. «Прыгоды Піркса». Мінск, 1992
- Лем Станіслаў. «Салярыс». Мінск, 1994
- Лем Станіслаў. «Непераможны». Мінск, 2011
- Радзівіл Багуслаў. «Аўтабіяграфія». Мінск, 2009
- Ажэшка Эліза. «Над Нёманам». Мінск, 2003
- Курыльчык Рышард. «Славянскі світанак». Мінск, 2007
- Курыльчык Рышард. «Нязломны з Назарэта». Мінск, 2009
- Ажэшка Эліза. «Gloria victis». «Дзеяслоў», № 4, 2008
- Ажэшка Эліза. Яны. «Дзеяслоў», № 5, 2017
- Ажэшка Эліза. «Над Нёманам». Мінск, «Кнігазбор», 2020
Пераклады п’ес, якія ішлі ў тэатрах Беларусі
- Сапгір С., Пракоф’еў С. Кот у ботах. 1981
- Хмелік А. А ўсё-такі яна круціцца? 1981
- Аляксандраў А. Шышок. 1982
- Гудзяліс Антанас. Куды сышлі волаты? 1982
- Фрэшат Караль. Жан і Беатрыса. 2004
- Вампілаў А. Мінулым летам у Чулімску. 2006
- Гальдоні Карл. Слуга двух гаспадароў. 2007
- Шурпін Анатоль. Хто кахае мадам? 2008
- Лорка Ф. Дом Бернарды Альбы. 2013
- Пётр Гладзілін. Афінскія вечары. 2014
Прызнанне
- член Беларускага саюза журналістаў (з 1972)
- член Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 1994)
- Медаль «За асваенне цалінных зямель» (1969)
- Грамата Вярхоўнага Савета БССР (1978)
- Ганаровая грамата Савета Міністраў Беларусі (1998)
- Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2018)
- Лаўрэат прэміі Саюза журналістаў «Залатое пяро — 2001»
- прэмія польскага Таварыства аўтараў ZAiKS (за пераклады з польскай мовы, 2004)
- Ордэн Свяціцеля Кірылы Тураўскага Беларускай праваслаўнай царквы (2008)
- Юбілейны медаль «90 год Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь» (2008)
- Юбілейны медаль «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» (2009)
- Заслужаны журналіст, Ганаровае званне ГА «Беларускі Саюз журналістаў» (2008)
- нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2010)
- памятны медаль «Нясвіжскаму раёну — 75 год» (2015)
- нагрудны знак Беларускага фонда культуры «Рупліўцу. Стваральніку» (2017)
- лаўрэат прэміі імя Васіля Віткі часопіса «Вясёлка»
- лаўрэат літаратурнага конкурсу «Кімерыйскія музы» на міжнародным фестывалі дзіцячых пісьменнікаў у Феадосіі
- дыпламант літаратурнага конкурсу Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь
- лаўрэат Гомельскай абласной літаратурнай прэміі імя А. Капусціна.
- Член рэдкалегій часопіса «Вясёлка», «Краязнаўчай газеты»
- намеснік старшыні рады Беларускага фонда культуры
- старшыня таварыства «Беларусь — Польшча»
- старшыня грамадскай назіральнай камісіі пры Міністэрстве культуры па ахове гісторыка-культурнай спадчыны
- член Савета ветэранаў камсамола, піянерскага і маладзёжнага руху пры ЦК БРСМ
- Член Польска-Беларускай Дарадчай Камісіі па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны (з сакавіка 2010 да сакавіка 2014)
- член Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь (з верасня 2010)
- намеснік старшыні Рэспубліканскага грамадскага савета па справах культуры і мастацтва пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (з лістапада 2010)
- член праўлення Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі (з кастрычніка 2012)
- член Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА (са жніўня 2013)
- ганаровы грамадзянін горада Нясвіжа (28.02.2015)
- ганаровы знак Беларускага фонда культуры «Рупліўцу. Стваральніку», 2017
- Член Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА, 2015
- юбілейны медаль «100 год дыпламатычнай службе Беларусі», 2019
- нагрудны знак «Выдатнік друку Беларусі» (2018)
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.