From Wikipedia, the free encyclopedia
Беларускае тэлеграфнае агенцтва (БелТА) — дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Рэспублікі Беларусь. Прапагандысцкі рэсурс[1][2][3]. Дырэктар Ірына Акуловіч (з 2018).
Беларускае тэлеграфнае агенцтва | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Дата заснавання | 23 снежня 1918 |
Мова | руская, беларуская, англійская, нямецкая, іспанская |
Палітычная прыналежнасць | дзяржаўнае |
Галоўны офіс | Мінск, вул. Кірава, 26 |
Вэб-сайт | http://www.belta.by |
Беларускае тэлеграфнае агенцтва працуе ў рэжыме рэальнага часу, размяшчаючы навіны на ўласным інтэрнэт-сайце на беларускай, рускай і англійскай мовах. Штодзённа БелТА рыхтуе і распаўсюджвае больш за сотню інфармацыйных паведамленняў аб важнейшых падзеях у палітычным, сацыяльна-эканамічным, культурным, спартыўным жыцці Беларусі, дзеяннях і рашэннях вышэйшага кіраўніцтва краіны і іншых структур улады, міжнародных сувязях і кантактах, аб акцыях розных грамадскіх арганізацый і палітычных рухах. На базе стужкі навін агенцтва рыхтуюцца больш як 15 штодзённых, штотыднёвых і штомесячных веснікаў рознай тэматыкі.
Фотастужка БелТА штодзённа размяшчае шэраг фотатэм — гэта больш як сто фотаздымкаў з усіх рэгіёнаў Беларусі.
БелТА мае свае карэспандэнцкія пункты і ўласных карэспандэнтаў ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі, у Маскве, Кіеве, Кішынёве, Нью-Ёрку, Варшаве, Вільнюсе і Калінінградзе. У ліку інфармпартнёраў БелТА інфармацыйныя агенцтвы Расіі, Украіны, Малдовы, Казахстана, Арменіі і іншых краін СНД, а таксама Кітая, Кубы, Ірана, Малайзіі.
Беларускае тэлеграфнае агенцтва — шматпрофільнае прадпрыемства. БелТА выдае інфармацыйна-праблемны штотыднёвік «7 дней » і часопіс «Экономика Беларуси. Economy of Belarus», які выходзіць у свет штоквартальна на рускай і англійскай мовах. Акрамя таго, БелТА выпускае кнігі, брашуры, плакаты, буклеты, выконвае паліграфічныя заказы.
Інфармагенцтва займаецца распрацоўкай, тэхнічным і інфармацыйным суправаджэннем, а таксама ўкараненнем (аптымізацыяй) інтэрнэт-сайтаў для органаў дзяржкіравання, прадпрыемстваў і арганізацый.
Заснавана 23 снежня 1918 года як Беларускае аддзяленне Расійскага тэлеграфнага агенцтва пры Усерасійскім ЦВК (руск.: «РОСТА») у скарочаным найменні «БЕЛАДРАСТА» (руск. «БЕЛОТРОСТА»). Аднак наладзіць работу савецкай дзяржаўнай інфармацыйнай службы ў Беларусі здолелі толькі пасля грамадзянскай вайны. У студзені 1921 года Прэзідыум Цэнтральнага выканаўчага камітэта БССР прыняў рашэнне аб стварэнні Беларускага бюро Расійскага тэлеграфнага агенцтва (БелРОСТА).
Пастановай Саўнаркама БССР 7 сакавіка 1931 года Беларускае аддзяленне Саюзнага камерцыйнага тэлеграфнага агенцтва было пераўтворана ў Беларускае тэлеграфнае агенцтва (БЕЛТА).
У сярэдзіне 1939 года Савет Народных Камісараў БССР пастанавіў стварыць у складзе БЕЛТА рэдакцыю фотахронікі і фотагазеты. Для гэтага на баланс агенцтва былі перададзены памяшканні і вытворчыя цэхі былога Беларускага аддзялення трэста «Саюзфота». З гэтага моманту БЕЛТА пачало весці не толькі інфармацыйны, але і фатаграфічны летапіс жыцця ў БССР.
27 чэрвеня 1939 года. З пастановы СНК БССР «Аб перадачы выпуску фотагазеты з падпарадкавання Мінгарсавета ў падпарадкаванне БЕЛТА».
У мэтах канцэнтрацыі ўсёй работы па выпуску фотахронікі, клішэ і фотагазеты ў веданні адной арганізацыі, Савет Народных Камісараў пастанаўляе:
|
Фотакарэспандэнты БЕЛТА адлюстравалі важнейшыя падзеі ў даваенным жыцці краіны, у тым ліку ўз’яднанне Беларусі 1939 года, жыццё вёскі, будні Беларускай асобай ваеннай акругі, фотарэпартажы з Акадэміі навук БССР і Гомельскага чыгуначнага вучылішча нумар 5, партрэты беларускіх лаўрэатаў Сталінскай прэміі, у тым ліку Янкі Купалы, Кандрата Крапівы, народнага артыста БССР Глеба Глебава, кампазітара Анатоля Багатырова. Выпускала агенцтва і тэматычныя выпускі фотапаштовак, напрыклад, у 1941 годзе ўбачыў свет выпуск «Белавежская пушча» з 24 фатаграфій.
Доўгі час, захоўваючы юрыдычную самастойнасць, працавала ў цеснай каардынацыі з Тэлеграфным агенцтвам Савецкага Саюза (ТАСС). З 1991 года БелТА — інфармацыйнае агенцтва суверэннай Беларусі.
Генеральны дырэктар БелТА Дзмітрый Жук у 2011 годзе разам з іншымі ўплывовымі супрацоўнікамі і кіраўнікамі дзяржаўных СМІ Беларусі быў ўключаны ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС у сувязі з хваляй рэпрэсій пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года[4]. Паводле Еўрапейскага савета, Дзмітрый Жук: «нясе адказнасць за перадачу медыямі дзяржаўнай прапаганды, якая падтрымлівала і апраўдвала рэпрэсіі супраць дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці 19 снежня 2010 г., выкарыстоўваючы сфальсіфікаваную інфармацыю»[5][6].
У 2018 годзе была заведзена так званая «Справа БелТА», крымінальны працэс па абвінавачанні старонніх журналістаў у несанкцыянаваным доступе да камп’ютарнай інфармацыі агенцтва.
31 снежня 2023 года хакеры атакавалі сайт БелТА, было размешчана некалькі паведамленняў антыўрадавага характару. Таксама ў паведамленні хакераў сцвярджалася, што былі ўражаны дамен-кантролеры сайта, выпампаваны ўнутраныя дакументы, бухгалтэрыя, асабістыя звесткі супрацоўнікаў[7].
Генеральны дырэктар БелТА Ірына Акуловіч трапіла пад санкцыі ЕС і Швейцарыі летам 2024 года[8][9].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.