Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
беларуская ўзнагарода From Wikipedia, the free encyclopedia
Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь.
Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Тып | ганаровая грамата[d] |
Каму ўручаецца | грамадзяне і арганізацыі Рэспублікі Беларусь, грамадзяне замежных дзяржаў |
Падставы ўзнагароджання | за дасягненні ў дзяржаўнай, вытворчай, сацыяльна-культурнай дзейнасці, умацаванне абараназдольнасці Рэспублікі Беларусь |
Дата заснавання | 31 ліпеня 1996 |
Статус | уручаецца |
Гісторыя
Была заснаваная Пастановай Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 ліпеня 1996 года №494 «Аб Ганаровай грамаце кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь»[1], у парадак яе прысваення былі ўнесены змены Пастановамі ўрада ад 1997[2] і 2004[3] года. Актуальнае Палажэнне аб Ганаровай грамаце Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь дзейнічае з 2009 года[4].
Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь узнагароджваюцца грамадзяне і арганізацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама грамадзяне замежных дзяржаў за дасягненні ў дзяржаўнай, вытворчай, сацыяльна-культурнай дзейнасці, умацаванне абараназдольнасці Рэспублікі Беларусь.
Спіс асоб, узнагароджаных Ганаровай граматай
- Асноўная катэгорыя: Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.