былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Падбярэ́зскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Падбярэзь.
Падбярэзскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Валожынскі раён |
Уключае | 23 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Падбярэзь |
Дата ўтварэння | 25 мая 1967 |
Дата скасавання | 30 кастрычніка 2009 |
Насельніцтва (2009) | 753 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 25 мая 1967 года ў складзе Валожынскага раёна Мінскай вобласці БССР. У склад сельсавета ўвайшлі 23 населеныя пункты: вёскі Алянава, Анцэлеўшчына, Бабры, Вароні, Вуглы, Галянова, Гірбінята, Грушоўшчына, Добрая Зямля, Дуды, Ластаянцы, Мяхі, Падбярэзь, Поці, Пуні, Радзюкі, Руднікі, Рэўкі, Сіняя Гара, Тупчы, Шальціны з Багданаўскага сельсавета і вёскі Лаўскі Брод і Макарынята з Забрэжскага сельсавета[1]. У 1976 годзе скасавана вёска Ластая[2]. 30 кастрычніка 2009 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Вішнеўскага сельсавета[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 753 чалавекі[4], з іх 98,0 % — беларусы[5].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 23 населеныя пункты.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.