Remove ads
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Салігорскі раён — адміністрацыйна-тэрыятарыяльная адзінка ў складзе Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — горад Салігорск.
Салігорскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | Беларусь | ||||
Уваходзіць у | Мінская вобласць | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Салігорск | ||||
Кіраўнік | Андрэй Леанідавіч Жайловіч[d][1] | ||||
Афіцыйныя мовы |
Родная мова: беларуская 62,54 %, руская 32,39 % Размаўляюць дома: беларуская 27,64 %, руская 64,08 %[2] |
||||
Насельніцтва |
134 608 чал.[3] (4-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 54,7 чал./км² (4-е месца) | ||||
Нацыянальны склад |
беларусы — 88,87 %, рускія — 7,08 %, украінцы — 1,0 %, іншыя — 3,05 %[2] |
||||
Плошча |
2 498,91[4] (2-е месца) |
||||
Вышыня над узроўнем мора |
141 м[5] | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Знаходзіцца на самым поўдні Мінскай вобласці. Мяжуе са Слуцкім, Любанскім, Капыльскім раёнамі Мінскай вобласці, Жыткавіцкім раёнам Гомельскай вобласці, Лунінецкім і Ганцавіцкім раёнамі Брэсцкай вобласці.
Асноўныя рэкі — Морач, Случ. Найбольшыя азёры — Даманавіцкае, Саковіцкае і Святое.
З’яўленне першых паселішчаў у гэтай мясцовасці датуецца 9—5 тыс. да н. э. У час плямённых аб’яднанняў тут сяліліся дрыгавічы. У эпоху Ранняга Сярэднявечча тэрыторыя горада ўваходзіла ў склад Тураўскага, Кіеўскага і Тураўска-Пінскага княстваў. Пазней гэтыя землі далучыліся да Вялікага Княства Літоўскага, дзе ўваходзілі ў склад Слуцкага княства. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай тэрыторыя сучаснага Салігорска апынулася пад уладай Расійскай імперыі, у Слуцкім павеце Мінскай губерні. У Першую сусветную вайну з 18 лютага да сярэдзіны снежня 1918 года раён Случы займалі войскі кайзераўскай Германіі.
З 1919 года тэрыторыя ў складзе БССР. Адміністрацыйны раён тут утвораны 17 ліпеня 1924 года, першапачаткова пад назвай Старобінскага. 25 снежня 1962 года Старобінскі раён скасаваны. 6 студзеня 1965 года раён адноўлены як Салігорскі. На момант аднаўлення раён уключаў горад абласнога падпарадкавання Салігорск, гарадскія пасёлкі Чырвоная Слабада, Старобін, Акцябрскі, Даманавіцкі, Доўгаўскі, Зажэвіцкі, Капацэвіцкі, Краснадварэцкі, Новацярушскі, Пагосцкі, Першамайскі, Рожанскі, Чапялёўскі, Чыжэвіцкі, Яскавіцкі сельсаветы. 30 красавіка 1965 года ў склад раёна перададзены Хорастаўскі сельсавет Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці, 14 жніўня 1979 года — Гаўрыльчыцкі сельсавет таго ж раёна. 23 сакавіка 1987 года скасаваны Новацярушскі сельсавет, а з часткі Хорастаўскага сельсавета ўтвораны Гоцкі сельсавет. 30 сакавіка 2006 года скасаваны Першамайскі сельсавет[6]. 31 ліпеня 2006 года горад Салігорск і Салігорскі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 30 кастрычніка 2009 года Старобінскі і Чырвонаслабодскі пассаветы рэарганізаваны ў сельсаветы, скасаваны Пагосцкі, Чапялёўскі і Яскавіцкі сельсаветы[7]. 29 снежня 2009 года скасаваны Рожанскі сельсавет[8], 28 мая 2013 года — Гаўрыльчыцкі сельсавет.
Насельніцтва раёна станам на 1 студзеня 2017 года складала 134 608 чалавек (улічваючы насельніцтва Салігорска, якое складае 106 839 чал.)[3].
Праз раён праходзяць аўтамагістраль Слуцк — Мікашэвічы, чыгунка, якая злучае станцыю Салігорск са станцыяй Слуцк.
Мясцовая прэса прадстаўлена наступнымі выданнямі:
У эфір выходзіць праграма радыёвяшчання «Наша радыё» (па 40 хвілін 5 дзён на тыдзень).
Тэлебачанне прадстаўлена Салігорскім тэлевізійным каналам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.