Мікашэвічы
горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікашэ́вічы[2] (трансліт.: Mikaševičy) — горад раённага падпарадкавання ў Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, на р. Волхва. Чыгуначная станцыя на лініі Лунінец — Калінкавічы. Рачны порт на Мікашэвіцкім канале. За 54 км ад Лунінца, 282 км ад Брэста. Насельніцтва 12 693 чал. (2017)[3].
Горад
Мікашэвічы
| ||||||||||||||||||||||||||||||
У 1796 годзе ў мястэчку дзейнічала Мікашэвіцкая жалезаапрацоўчая мануфактура. У XIX стагоддзі — вёска Ленінскай воласці Мазырскага павета. З часу будаўніцтва Палескіх чыгунак — станцыя.
З 25 сакавіка 1918 года Мікашэвічы — у абвешчанай Беларускай Народнай Рэспубліцы; з 1 студзеня 1919 года — у Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы, з 27 лютага 1919 года — у Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы. Вясной 1919 года заняты польскімі войскамі падчас польска-савецкай вайны.
У кастрычніку-лістападзе 1919 года Мікашэвічы былі галоўнай перамоўнай пляцоўкай між Варшавай і Масквой.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі.
З 1939 года ў БССР. З 1940 года — рабочы пасёлак у Ленінскім раёне Пінскай, з 1954 года — Брэсцкай вобласці. У 1950—1960 гадах — цэнтр Ленінскага раёна, з 1960 года ў Лунінецкім раёне. 8 сакавіка 1956 года ў склад рабочага пасёлка Мікашэвічы ўключана вёска Рудня[4]. З 2005 года — горад[5][6].
25 жніўня 2005 года Мікашэвіцкі пассавет рэарганізаваны ў гарсавет. 27 красавіка 2006 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Мікашэвіцкаму гарсавету перададзены вёскі Ваган, Вільча, Града, Запроссе, Моршчынавічы, Пясчанікі і Сітніца[7]. 10 сакавіка 2017 года ўсе вёскі перададзены ў склад Сінкевіцкага сельсавета[8].
Прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў (РУВП «Граніт»), харчовай прамысловасці. Гасцініца.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.