From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэспубліканскае ўнітарнае вытворчае прадпрыемства «Граніт» (РУВП «Граніт») з’яўляецца найбуйнейшым прадпрыемствам у Еўропе па здабычы і перапрацоўцы шчыльных горных парод. Сёння выпускае больш за 21 млн тон нярудных будаўнічых матэрыялаў у год.[1] Сыравінай для перапрацоўкі з’яўляюцца горныя пароды радовішча «Мікашэвічы».
РУВП «Граніт» | |
---|---|
Тып | Рэспубліканскае унітарнае вытворчае прадпрыемства |
Заснаванне | 1973 |
Размяшчэнне | г. Мікашэвічы, Брэсцкая вобласць, Рэспубліка Беларусь |
Адрас | |
Галіна | прамысловасць будаўнічых матэрыялаў |
Прадукцыя | шчэбень, запаўняльнікі, скальныя пароды |
Дэвіз | Трывала і надзейна! |
Сайт | granit.by |
Гісторыя радовішча пачынаецца з 1963 года. Радовішча прымеркавана да Мікашэвіцка-Жыткавіцкага выступа і мае форму прамавугольніка агульнай плошчай каля 377 га. Будаўнічы камень дэталёва разведаны на глыбіню 150 м. На гэтую ж глыбіню запраектаваны кар'ер. Раскрыўныя пароды прадстаўлены ў асноўным пяскамі, магутнасць якіх вагаецца ад 7,3 да 60,2 м, у сярэднім па радовішчы — 30 м. Карыснымі выкапнямі на радовішчы «Мікашэвічы» з’яўляюцца інтрузіўныя крышталічныя пароды (будаўнічы камень) — дыярыты, гранадыярыты, граніты.
Радовішча будаўнічага каменю «Мікашэвічы» распрацоўваецца кар’ерам «Мікашэвічы» з 1973 года. У цяперашні час кар’ер уяўляе сабой самую вялікую адкрытую горную выпрацоўку ў Цэнтральнай Еўропе. Кар’ер расцягнуўся на 2760 м з захаду на ўсход і на 1770 м з поўначы на поўдзень і складаецца з 4 раскрыўных і 11 здабыўных уступаў. На здабыўных і раскрыўных работах задзейнічаны магутныя экскаватары з аб’ёмам каўша да 11 м³, на адвозе горных парод выкарыстоўваюцца кар’ерныя самазвалы грузападымальнасцю да 90 т. За год кар’ер «Мікашэвічы» выдае на-гара да 8 млн м³ карыснага выкапня і да 2 млн м³ раскрыўных парод.
Геаграфічнае становішча прадпрыемства дазваляе адпраўляць прадукцыю чыгуначным, аўтамабільным і водным транспартам. У 1974 годзе пачалася адгрузка адсеву і друзу вадой па суднаходным канале, які злучыў склады з ракой Прыпяць. У красавіку 1976 года пачалася адгрузка прадукцыі па чыгунцы. З 2011 года ўведзена ў строй пятая тэхналагічная лінія. З яе пускам зацверджаная магутнасць па шчэбеню склала за 16 000 тыс. тон/год. З 11 ліпеня 2012 года распачата рэалізацыя інвестыцыйнага праекта "Будаўніцтва горнаабагачальнага камбіната на базе радовішча «Сітніцкае» вытворчай магутнасцю па шчэбеню 9 млн тон.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.