Ленінскі раён (Мінск)

Мінск From Wikipedia, the free encyclopedia

Ленінскі раён (Мінск)map

Ленінскі раён — адміністрацыйны раён Мінска. Размешчаны па абодвух баках ракі Свіслач, ад праспекта Незалежнасці на поўдзень да МКАД і Чыжоўскага вадасховішча. Створаны ў 1951, у сучасных межах з 1977. Плошча: 2,6 тыс. га. Насельніцтва: 215,151 тыс. чалавек.

Thumb
Адміністрацыя Ленінскага раёна
Хуткія факты Ленінскі раён, Краіна ...
Ленінскі раён
Thumb
Thumb
Герб
Краіна
Статус гарадскі раён
Уваходзіць у
Дата ўтварэння 1951
Кіраўнік Раман Іванавіч Мельнік
Насельніцтва
  • 217 130 чал. (2015)[1]
Плошча
  • 26 км²
Thumb
Тэлефонны код 17
Паштовыя індэксы 220008[2], 220030[2], 220033[2], 220085[2], 220094[2], 220095[2], 220101[2] і 220112[2]
Афіцыйны сайт
 Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

На тэрыторыі раёна размешчаны Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дзевяць міністэрстваў, Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь, Вышэйшы гаспадарчы суд Рэспублікі Беларусь, Выканаўчы камітэт СНД.

Гісторыя

Забудоўваецца з 1871 у сувязі з будаўніцтвам Маскоўска-Брэсцкай і Лібава-Роменскай чыгунак. У 1895 тут з'яўляецца чыгуналіцейны завод. Раён насяляўся пераважна рабочымі. Урочышча Сярэбраны Лог (пазней, Сярэбраны Млын) служыла месцам адпачынку гараджан.

У 1908 запускаецца другі чыгуналіцейны завод (затым гэта адзін з карпусоў Мінскага станкабудаўнічага завода). Працуюць чатыры гарбарныя прадпрыемствы. У раёне размяшчаюцца шматлікія прадпрыемствы харчовай прамысловасці.

Эканоміка

Thumb
Стадыён «Дынама» ў Ленінскім раёне Мінска

Напачатку XXI ст. у Ленінскім раёне працуюць 26 прадпрыемстваў, сярод якіх ААТ «Мотавела», РУП «Мінск Крышталь», ААТ «Элема», ААТ «Камунарка», ААТ «Камволь», РУП «Мінскэнерга».

Доля раёна складае 20% агульнагарадскога вырабу прамысловай прадукцыі.

Культура

У Ленінскім раёне размяшчаюцца Нацыянальны мастацкі музей, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, Канцэртная зала «Мінск», Тэатр юнага гледача, Дом афіцэраў, Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, старыя карпусы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Галоўпаштамт, Стадыён «Дынама».

Некаторыя вуліцы

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.