Мікола Шэляговіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікола Шэляговіч (таксама сустракаецца варыянт Шыляговіч, нар. 21 ліпеня 1956) — беларускі філолаг, журналіст, паэт і палітычны дзяеч. Вядомасць атрымаў як лідар заходнепалескага руху.
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Агдэмер, Драгічынскі раён.
Скончыў філалагічны факультэт БДУ. Пад уплывам сваіх знаёмых Алеся Разанава, Алеся Каско, Міколы Пракаповіча захапіўся беларускай гісторыяй, мовай і літаратурай. Паралельна стаў індыфікаваць сябе як палешука. Пачаў пісаць вершы на палескай гаворцы.
У 1982 годзе друкуе ў газеце «Голас Радзімы» артыкул пад назвай «Голас старажытных балтаў», у якім абгрунтоўвае права палешукоў, як асобнага этнасу, на існаванне. Пры гэтым іх паходжанне Шэляговіч вёў ад плямён яцвягаў. У гэтыя гады ён стаў аўтарам літаратурнага варыянту «яцвяжскай» (заходнепалескай) мовы.
У красавіку 1988 года разам з аднадумцамі стварае грамадска-культурнае аб’яднанне «Полісьсе», якое займалася даследаваннем і распаўсюджваннем палескай культуры. З часам арганізацыя палітызавалася. Прыхільнікі Шэлаховіча сталі заклікаць да аўтаноміі палешукоў. Дзейнасць ГКА «Полісьсе» набыла значны рэзананс у грамадстве.
У першай палове 90-х стаў заснавальнікам Партыі ўсебеларускага адзінства і згоды. Вылучаў сваю кандыдатуру на прэзідэнцкіх выбарах 1994 года. Адначасна працаваў карэспандэнтам славенскай газеты DELO на тэрыторыі Беларусі.
З сярэдзіны 1990-х працаваў у холдынгу Sheleng group, з 2008 года — намеснік старшыні савета дырэктараў альянсу «Расійскія сістэмы аўтаматызацыі». Старшыня Калінінградскага рэгіянальнага грамадскага аб’яднання «Етвызь».
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.