Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Леанід Сямёнавіч Мальцаў (нар. 29 жніўня 1949, Слонімскі раён, Гродзенская вобласць) — вайсковы і дзяржаўны дзеяч Беларусі, міністр абароны Рэспублікі Беларусь (1996—1997, 2001—2009), дзяржаўны сакратар Савета бяспекі (з 2009).
Леанід Сямёнавіч Мальцаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Леанід Сямёнавіч Мальцаў | |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Папярэднік | Аляксандр Боечка | ||||||
Пераемнік | Анатоль Лапо | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Папярэднік | Юрый Жадобін | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Мяжуеў | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Папярэднік | Аляксандр Чумакоў | ||||||
Пераемнік | Юрый Жадобін | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Папярэднік | Анатоль Касценка | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Чумакоў | ||||||
Нараджэнне |
29 жніўня 1949 (75 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар палітычных навук[d] | ||||||
Месца працы | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Гады службы | 1967—2016 | ||||||
Прыналежнасць | Беларусь | ||||||
Род войскаў | сухапутныя войскі | ||||||
Званне |
|
||||||
Камандаваў | 28-ым армейскім корпусам, Генеральным штабам ВС Беларусі, Міністэрствам абароны Беларусі | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1967 г. скончыў Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча, у 1971 г. — Кіеўскае вышэйшае агульнавайскавое каманднае вучылішча (з адзнакай). Служыў у Групе савецкіх войскаў у Германіі. У 1979 г. скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзе, праходзіў службу ў Далёкаўсходняй ваеннай акруге. У 1992 г. скончыў Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сілаў (з адзнакай) і прызначаны першым намеснікам камандуючага агульнавайскавой арміяй Беларускай ваеннай акругі.
Ва Узброеных сілах Беларусі займаў пасады камандзіра корпуса, начальніка Генеральнага штаба — першага намесніка міністра абароны.
У 1996 г. прызначаны міністрам абароны Беларусі. На гэтай пасадзе прабыў да 1997 г., калі быў прызначаны першым намеснікам начальніка штаба па каардынацыі ваенная супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД. У 1999 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Деятельность органов военного управления по поддержанию и укреплению воинской дисциплины». У 2000—2001 гг. — намеснік Дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі РБ. У 2001 г. зноў прызначаны на пасаду міністра абароны. У 2004 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Стратэгія ваеннага будаўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь у сучасных умовах»[1].
Са снежня 2009 г. прызначаны Дзяржаўным сакратаром Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь.
2 лістапада 2013 г. быў прызначаны старшынёй Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі.
16 кастрычніка 2015 г. пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.[2], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе старшыні камітэта[3]
27 снежня 2016 года быў вызвалены ад пасады старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта і звольнены з ваеннай службы ў адстаўку па ўзросце з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення[4].
3 5 красавіка 2017 года займае пасаду прарэктара па інавацыйнай і навуковай працы Міжнароднага ўніверсітэта «МІТСО»[5].
У студзені 2019 г. узначаліў Інстытут дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры прэзідэнце[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.