From Wikipedia, the free encyclopedia
Міжнародны ўніверсітэт «МІПСА» («МІПСА», да лютага 1992 года — Вышэйшая школа прафсаюзнага руху Беларусі) — установа вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь. Заснаваны 15 сакавіка 1930 года[2].
Навучальная ўстанова заснавана 15 сакавіка 1930 года як Вышэйшая школа прафсаюзнага руху. Гэта падзея з’яўляецца пачаткам вышэйшай прафсаюзнай адукацыі Беларусі і гісторыі ўніверсітэта.
У лютым 1992 года рашэннем Прэзідыума Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі быў створаны Міжнародны інстытут працоўных і сацыяльных адносін.
30 чэрвеня 2011 года «Міжнародны інстытут працоўных і сацыяльных адносін» перайменаваны ў Міжнародны ўніверсітэт «МІПСА»[3]. Міжнародны ўніверсітэт «МІПСА» з’яўляецца заснавальнікам міжнароднай юрыдычнай алімпіяды «Моладзь за мір».
5 красавіка 2017 года былы кіраўнік Мінабароны і Дзяржпагранкамітэта Леанід Мальцаў стаў прарэктарам па інавацыйнай і навуковай працы[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.