Слаўгарад

горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Слаўгарадmap

Сла́ўгарад[3] (трансліт.: Slaŭharad; да 23 мая 1945 года — Прапо́йск) — горад абласнога падпарадкавання ў Магілёўскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Слаўгарадскага раёна, прыстань на рацэ Сож пры ўпадзенні ў яе ракі Проня. За 70 км на паўднёвы ўсход ад Магілёва і 58 км ад чыгуначнай станцыі Крычаў. Вузел аўтадарог на Магілёў, Рагачоў, Чэрыкаў.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Горад
Слаўгарад
Thumb
Царква Нараджэння Божай Маці
Thumb Thumb
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Прапойск
Горад з
Вышыня цэнтра
158 м[1]
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 7 788 чал. (1 студзеня 2024)[2]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2246
Паштовыя індэксы
213245
Аўтамабільны код
6
СААТА
7250501000
Афіцыйны сайт
Слаўгарад на карце Беларусі ±
Thumb
Закрыць

Назва і перайменаванне

Найранейшая засведчаная форма назвы горада — Прапошаск ("Пропошеск", XIV ст.). Пераход у "Прапойск" адбыўся так жа сама, як ад летапіснай формы Лагожаск ("Логожеск", ад назвы рэчкі Лагаза) — да сучаснай назвы Лагойск.

Рачной назвы тыпу «Прапоша» не захавалася. Але ў "Спісе гарадоў рускіх блізкіх і далёкіх", дзе згадваецца Прапошаск, усе назвы з утваральнікам -ск- перададзеныя дакладна, таму такая ж вартая даверу перадача можа быць і з назвай "Прапошаск".

Беларускі географ В. Жучкевіч спрабаваў развязаць гэтую праблему, звярнуўшы ўвагу на супольны пачатны элемент «Про-» у назвах Прапойска і ракі Проні, ля ўтоку якой у Сож паселішча ўзнікла[4].На думку Ул. Тапарова, назву Проні праз ранейшы варыянт «Прёна» трэба ўзводзіць да балцкага кораня Pir-[5].

Утварэнне назваў з дапамогай утваральніка -ск- характэрнае для больш позняга перыяду ў этнасаўтварэнні на тэрыторыі сучаснай Беларусі, з якім звязана пранікненне славянскага этнічнага элементу. Да гэтай групы назваў адносяцца Віцебск, Полацк, Друцк і інш. (утвораныя ад назваў рэк Віцьба, Палата, Друць). У папярэдні, балцкі перыяд назвы надрэчных паселішчаў утвараліся пераважна бяссуфіксным спосабам: Ліда, Орша, Дзісна і інш. (ад адпаведных рачных назваў). Такімі двума спосабамі ніжэй па Сажы ўтвораныя назвы Карма і Чачэрск. У гэтым рэгіёне днепра-сожскага міжрэчча асабліва сканцэнтравана ўтвораных суфіксальным чынам тапонімаў тыпу Доўск, Крыўск, Свенск, Турск і інш.

Перайменавалі Прапойск у Слаўгарад дзеля таго, што расійскаму вуху ў назве горада пачулася рускае слова «пропойца» (у беларускай мове такога слова няма)[6]. У 1945 годзе разглядалі пытанне пра наданне ганаровай назвы воінскаму падраздзяленню, якое вызначылася ў баях за Прапойск, і палічылі, што дэфініцыя «Прапойская дывізія» будзе абразлівай.

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Прапойск датуецца 1136, калі паселішча ўваходзіла ў Смаленскае княства[7]. У XIIIXVIII стагоддзях існаваў Прапойскі замак.

У XIV ст. Прапойск далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага, дзе стаў цэнтрам воласці. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) горад як цэнтр староства ўвайшоў у Рэчыцкі павет Менскага ваяводства. У 16011602 мясцовасць пацярпела ад голаду і эпідэмій[8], у Трынаццацігадовую вайну — ад маскоўскіх захопнікаў. На 1690 у мястэчку 3 царквы: Прачысцкая, Святога Міколы і Святога Юр’я.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Прапойск апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Быхаўскім павеце Беларускай, пазней Магілёўскай губерні. Расійскія ўлады падаравалі горад Галіцыным. Па стане на 1787 у Прапойску дзейнічалі дзве царквы і касцёл. На 1886 у горадзе было 115 двароў; існавалі валасная ўправа, школа, бальніца, пошта, скураны, кафляны, канатны заводы, два млыны.

1 студзеня 1919 згодна з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі Прапойск увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала горад разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 Прапойск вярнулі ў БССР, дзе ён стаў цэнтрам раёна (у 19621965 гадах уваходзіў у склад Быхаўскага раёна). У 1938 паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадскога тыпу.

У Другую сусветную вайну з 30 жніўня 1941 да 25 лістапада 1943 Прапойск знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. 23 мая 1945 згодна з воляй Сталіна назву паселішча замянілі на Слаўгарад і зноў надалі яму статус горада. У 1962—1965 гг. у Быхаўскім раёне.

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1880—2123 чал., з іх 1 071 праваслаўны, 10 каталікоў, 1042 іўдзеі[9]; 1881 — 3,4 тыс. чал.[10]; 1886—922 чал.[11]; 1897 — 1,0 тыс. чал.[12][13]
  • XX стагоддзе: 1939 — 4,7 тыс. чал.[13]; 1959 — 6,6 тыс. чал.[13]; 1970 — 5,6 тыс. чал.; 1991 — 7,3 тыс. чал.[14]; 1995 — 7,6 тыс. чал.[13]
  • XXI стагоддзе: 2000 — 8,1 тыс. чал.[15]; 2004 — 8 тыс. чал.; 2006 — 8,2 тыс. чал.; 2009 — 8,3 тыс. чал.[16]; 2015 — 7725[17]; 2016 — 7812 чал.[18]; 2017 — 7750 чал.[19]

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці.

  • ААТ «Слаўгарадрайаграпрамтэхніка»
  • ААТ «ПМК — 96 „Водбуд“»

Інфраструктура

Дзейнічаюць цэнтр культуры і народнай творчасці, 2 бібліятэкі.

У Слаўгарадзе працуюць 2 сярэднія, музычная і дзіцяча-юнацкая спартыўная школы.

Медыцынскія паслугі аказвае гарадская бальніца.

Спыніцца можна ў гасцініцы «Сож».

Забудова

Слаўгарад развіваецца паводле планіровачных праектаў 19701980-х з улікам гістарычнай забудовы. Тэрыторыя выцягнулася ўздоўж ракі. У цэнтры будаваліся 2- і 5-павярховыя дамы. У астатняй частцы пераважае 1-павярховая забудова сядзібнага тыпу. Утварыўся мікрараён з 3-5-павярховымі жылымі будынкамі. Сфарміраваліся 2 прамысловыя зоны.

Славутасці

Галерэя

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.