Іван Іванавіч Грыгаровіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Іван Іванавіч Грыгаровіч (1792, Прапойск, Расійская імперыя — 1852) — археолаг, гісторык[1], археограф, святар, збіральнік рукапісаў па гісторыі Беларусі. Належаў да «старабеларускага» гістарычнага напрамку[2]. Бацька расійскага гісторыка і бібліёграфа Мікалая Іванавіча Грыгаровіча.
Іван Іванавіч Грыгаровіч | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 26 жніўня (6 верасня) 1792 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1852 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Мікалай Іванавіч Грыгаровіч[d] |
Род дзейнасці | археолаг, гісторык, археограф, святар |
Навуковая сфера | археалогія, гістарыяграфія, археаграфія і гісторыя |
Альма-матар | |
Вядомы як | збіральнік і даследчык рукапісаў па гісторыі Беларусі |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1792 годзе ў горадзе Прапойск Магілёўскай губерні (цяпер — горад Слаўгарад Магілёўскай вобласці Беларусі)[3]. У 1811 годзе скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю. У 1811—1815 гадах выкладаў у Магілёўскім духоўным вучылішчы. У 1819 годзе І. І. Грыгаровіч са ступенню кандыдата скончыў Санкт-Пецярбургскую духоўную акадэмію[1][4], затым знаходзіўся на пасадзе рэктара вучылішчаў у Віцебску і Гомелі, пазней — служыў прыдворным протаіерэем. З 1837 года быў сябрам археаграфічнай камісіі, у складзе якой выдаў першы беларускі археаграфічнай сход крыніц — «Беларускі архіў старажытных грамат» (ч.1, Масква 1824; ч.2-я знойдзена ў рукапісным стане ў 1958 годзе). Асноўная праца, выдадзеная І. І. Грыгаровіч па беларускай гісторыі і археаграфіі — 5-томныя «Акты, относящиеся к истории Западной России…» ( СПб, 1843-53), у якіх сабраны ўнікальныя дакументы па гісторыі Беларусі, Літвы і Украіны XIV—XVII стагоддзяў[1]. Быў таксама аўтарам духоўнай літаратуры, напісаў «Исторические сведения о жизни Святого Митрофания» (СПб, 1832).
Праца
- Белорусский архив древних грамот. — М., 1824. Архівавана 5 верасня 2009.
- Исторические сведения о жизни святого Митрофана. — СПб., 1832.
- Переписка пап с российскими государями в XVI в. — СПб., 1834.
- Акты, относящиеся к истории Западной России, собранные и изданные Археографической комиссией. В 5 т. Т.5. 1633—1699. 1853. Архівавана 5 верасня 2009.
- Сочинения духовного содержания. СПб., 1862.
- Собрание сочинений Георгия Конисского. СПб., 1835.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.