Слаўгарад
горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Сла́ўгарад[2] (трансліт.: Slaŭharad; да 23 мая 1945 года — Прапо́йск) — горад абласнога падпарадкавання ў Магілёўскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Слаўгарадскага раёна, прыстань на рацэ Сож пры ўпадзенні ў яе ракі Проня. За 70 км на паўднёвы ўсход ад Магілёва і 58 км ад чыгуначнай станцыі Крычаў. Вузел аўтадарог на Магілёў, Рагачоў, Чэрыкаў. Насельніцтва 7 750 чал. (2017)[3].
Горад
Слаўгарад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Тапонім «Прапойск» мае тыповы рачны суфікс -ск і паходзіць ад ракі Проня, у вусці якой узнікла паселішча. У гістарычных крыніцах горад таксама згадваецца пад назвамі Прупой і Пропошеск[4].
У 1945 годзе паўстала пытанне пра наданне назвы воінскаму падраздзяленню, якое вызначылася ў баях за Прапойск. Савецкае кіраўніцтва палічыла, што прыстаўка «Прапойская» будзе абразай для салдат, бо яна нагадвае рускае слова «пропойца» (варта зазначыць, што ў беларускай мове такога слова няма)[5]. З гэтай прычыны горад перайменавалі ў Слаўгарад.
Першы пісьмовы ўспамін пра Прапойск датуецца 1136, калі паселішча ўваходзіла ў Смаленскае княства[6]. У XIII—XVIII стагоддзях існаваў Прапойскі замак.
У XIV ст. Прапойск далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага, дзе стаў цэнтрам воласці. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) горад як цэнтр староства ўвайшоў у Рэчыцкі павет Менскага ваяводства. У 1601—1602 мясцовасць пацярпела ад голаду і эпідэмій[7], у Трынаццацігадовую вайну — ад маскоўскіх захопнікаў. На 1690 у мястэчку 3 царквы: Прачысцкая, Святога Міколы і Святога Юр’я.
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Прапойск апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Быхаўскім павеце Беларускай, пазней Магілёўскай губерні. Расійскія ўлады падаравалі горад Галіцыным. Па стане на 1787 у Прапойску дзейнічалі дзве царквы і касцёл. На 1886 у горадзе было 115 двароў; існавалі валасная ўправа, школа, бальніца, пошта, скураны, кафляны, канатны заводы, два млыны.
1 студзеня 1919 згодна з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі Прапойск увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала горад разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 Прапойск вярнулі ў БССР, дзе ён стаў цэнтрам раёна (у 1962—1965 гадах уваходзіў у склад Быхаўскага раёна). У 1938 паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадскога тыпу.
У Другую сусветную вайну з 30 жніўня 1941 да 25 лістапада 1943 Прапойск знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. 23 мая 1945 згодна з воляй Сталіна назву паселішча замянілі на Слаўгарад і зноў надалі яму статус горада. У 1962—1965 гг. у Быхаўскім раёне.
Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці.
Дзейнічаюць цэнтр культуры і народнай творчасці, 2 бібліятэкі.
У Слаўгарадзе працуюць 2 сярэднія, музычная і дзіцяча-юнацкая спартыўная школы.
Медыцынскія паслугі аказвае гарадская бальніца.
Спыніцца можна ў гасцініцы «Сож».
Слаўгарад развіваецца паводле планіровачных праектаў 1970—1980-х з улікам гістарычнай забудовы. Тэрыторыя выцягнулася ўздоўж ракі. У цэнтры будаваліся 2- і 5-павярховыя дамы. У астатняй частцы пераважае 1-павярховая забудова сядзібнага тыпу. Утварыўся мікрараён з 3-5-павярховымі жылымі будынкамі. Сфарміраваліся 2 прамысловыя зоны.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.