Аляксандр Ільіч Антаненка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандр Ільіч Антаненка (нар. 2 кастрычніка 1953, Слаўгарад Магілёўскай вобласці) — беларускі эканаміст і палітык.

Хуткія факты Аляксандр Ільіч Антаненка, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d] ...
Закрыць

Біяграфія

Скончыў Ленінградскі фінансава-эканамічны інстытут імя М. А. Вазнясенскага (эканаміст), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай).

Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў майстрам, старшым майстрам механазборачнага ўчастка, начальнікам аддзела працы і заработнай платы Гродзенскага вытворчага аб’яднання па выпуску тэхналагічнай аснасткі. Быў інструктарам прамыслова-транспартнага аддзела Гродзенскага гаркама КПБ, інструктарам аддзела лёгкай прамысловасці і тавараў народнага спажывання, кансультантам сацыяльна-эканамічнага аддзела Гродзенскага абкама КПБ. Працаваў начальнікам інспекцыі дзяржаўнага падатковага камітэта па гораду Гродна, намеснікам начальніка і начальнікам інспекцыі дзяржаўнага падатковага камітэта па Гродзенскай вобласці, начальнікам аддзела Гродзенскага абласнога ўпраўлення акцыянернага ашчаднага банка «Беларусбанк». Займаў пасады загадчыка фінансавага аддзела, старшыні Гродзенскага гарвыканкама.

Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Узнагароды

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[2].

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.