Менскае ваяводства
ваяводства Вялікага Княства Літоўскага From Wikipedia, the free encyclopedia
Менскае ваяводства (1566—1793) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVIII стагоддзях. Цэнтр — горад Менск.
Менскае ваяводства | |||||
---|---|---|---|---|---|
лац.: Palatinatus Minscensis польск. Województwo mińskie | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | Менск | ||||
Дата ўтварэння | 1565 | ||||
Дата скасавання | 1793 | ||||
Плошча | 55 500 км² | ||||
Вышыня над узроўнем мора • Найвышэйшы пункт |
345 м |
||||
![]() |
|||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Створана на тэрыторыі былога Мінскага княства ў выніку адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1564—1566 гадоў[1]. Спачатку адміністрацыйна падзялялася на два паветы: Менскі і Рэчыцкі. З Кіеўскага ваяводства ў 1569 годзе перададзены Мазырскі павет (Мазыр, Капаткевічы, Лахва, Петрыкаў, Скрыгалава)[2][3].

Ваеннае ліхалецце прычыніла павету вялікае спусташэнне. Сойм 1661 года характарызаваў стан ваяводства як «цалкам спустошаны маскоўскім непрыяцелем»[4].
У 1772 годзе ўсходняя частка ваяводства адышла да Расійскай імперыі і была ўключана ў Магілёўскую губерню. З 1793 года астатняя частка ваяводства перайшла да Расійскай імперыі і стала складовай часткай Мінскай губерні.
Выдатныя асобы
Гл. таксама
Зноскі
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. — ISBN 985-11-0378-0.
- Тэрыторыя, адміністрацыйны падзел. Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя ў 2 тамах. Т. 1. — Мінск, 2005. — С. 34—39.
- Volumina legum: przedruk zbioru praw staraniem xx. pijarow w Warszawie od r. 1732 do r. 1782 wyd. T. 4. — Petersburg: J. Ohryzko,1859. — 518 s. — S. 386—389.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.