Remove ads
ваяводства ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай From Wikipedia, the free encyclopedia
Кіеўскае ваяводства (старабел.: Воеводство Киевское; лац.: Palatinatus Kioviensis, польск.: Województwo kijowskie) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вялікага Княства Літоўскага (з 1569 года ў складзе Каралеўства Польскага). Сталіца — горад Кіеў.
Кіеўскае ваяводства | |||
---|---|---|---|
Palatinatus Kioviensis | |||
|
|||
Краіна |
Вялікае Княства Літоўскае Каралеўства Польскае |
||
Уваходзіць у |
|
||
Адміністрацыйны цэнтр | Кіеў | ||
Дата ўтварэння | 1471 | ||
Дата скасавання | 23 студзеня 1793 | ||
Ваяводы | Ваяводы кіеўскія | ||
Кашталяны | Кашталяны кіеўскія | ||
Плошча | 200 тыс. | ||
Час існавання | 1471—1793 | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Герб ваяводства ў складзе Каралеўства Польскага меў наступны выгляд: «у чырвоным полі белы Анёл, які трымае ў правай руцэ аголены меч, апушчаны канцом дадолу, у левай — ножны, край якіх дакранаецца да мяча»[1].
У ВКЛ ваяводская харугва была зялёнага колеру і мела два рогі, на адным з якіх была выява Пагоні, на іншай — анёл і чорны мядзведзь[2].
Утварылася ў 1471 на аснове колішняй Кіеўскай зямлі. Падзялялася на Асцёрскі, Жытомірскі, Кіеўскі, Любецкі, Мазырскі, Оўруцкі, Пуціўльскі, Чаркаскі і Чарнобыльскі паветы[3].
У 1507 і 1529 атрымала ад вялікага князя Жыгімонта Старога прывілеі, якія гарантавалі ваяводству пэўныя аўтаномныя правы.
Падчас складання Люблінскай уніі (1569) кіеўскія паслы выступілі за далучэнне да Каралеўства Польскага, што зацвердзіў каралеўскі прывілей ад 6 чэрвеня 1569 г. Тым часам шляхта Мазырскага павета адмовілася ад пераходу пад польскую юрысдыкцыю. Павет далучыўся да Менскага ваяводства[4].
У 1649 годзе, паводле Збораўскай дамовы паміж Багданам Хмяльніцкім і каралём Янам Казімірам, частка ваяводства разам з Кіеўскім паветам вылучылася ў гетманскае кіраванне (скасаванае ў 1660 г.). Згодна з Андрусаўскім перамір’ем (1667 г.) у складзе ваяводства засталіся толькі правабярэжныя паветы, сам Кіеў, нягледзячы на ўмовы пагаднення (Рэч Паспалітая згадзілася перадаць Маскоўскай дзяржаве горад і яго ваколіцы ў радыусе 1 мілі толькі да 15 красавіка 1669 г.[3]), маскоўскія захопнікі так і не вярнулі. У выніку сталіцу ваяводства перанеслі ў Жытомір[3].
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) тэрыторыя ваяводства апынулася ў складзе Кіеўскага і Валынскага намесніцтваў Расійскай імперыі.
У другой палове XVI — першай палове XVII стст. падзялялася на Жытомірскі, Кіеўскі і Оўруцкі паветы, якія аб’ядноўвалі Белацаркоўскае, Багуслаўскае, Канеўскае, Корсунскае, Раманаўскае, Чаркаскае і Чыгірынскае староствы.
У Сенаце Рэчы Паспалітай Кіеўскае ваяводства мела двух свецкіх прадстаўнікоў — ваяводу і кашталяна, а таксама духоўнага — біскупа.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.