From Wikipedia, the free encyclopedia
Зыгмунт Глогер (польск.: Zygmunt Gloger; 3 лістапада 1845, в. Тыборы-Камянка , Ломжынскі павет , Аўгустоўская губерня, Расійская імперыя (цяпер Высокамазавецкі павет, Падляскае ваяводства, Польшча) — 15 жніўня 1910, г. Варшава, Царства Польскае Расійская імперыя) — польскі археолаг, этнограф, гісторык, фалькларыст[3].
Зыгмунт Глогер | |
---|---|
польск.: Zygmunt Gloger | |
Дата нараджэння | 3 лістапада 1845[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 жніўня 1910[2] (64 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Ян Глогер[d] |
Маці | Міхаліна Марыяна з Войнаў[d] |
Жонка | Аляксандра з Ельскіх[d] |
Род дзейнасці | гісторык, археолаг, этнограф, фалькларыст |
Навуковая сфера | археалогія, этнаграфія, гісторыя, фалькларыстыка |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прадстаўнік шляхецкага роду герба Прус . Ураджэнец Падляшша. У 1867 годзе скончыў Варшаўскую галоўную школу . У наступным годзе паступіў на гісторыка-археалагічнае аддзяленне Ягелонскага ўніверсітэта. На яго далейшую навуковую кар’еру ў этнаграфіі вялікі ўплыў аказалі сустрэчы з прафесарам В. Полем і О. Кольбергам.
Скончыў Кракаўскі ўніверсітэт у 1870 годзе. 3 1870 у маёнтку Яжава пад Тыкоцінам. Зрабіў шмат фальклорна-этнаграфічных і краязнаўчых экспедыцый па Польшчы, Беларусі, Літве.
Сабраў у Яжэве багатую бібліятэку, вялікую музейную калекцыю археалагічных, этнаграфічных, археаграфічных, нумізматычных і сфрагістычных матэрыялаў. Тут захоўваліся беларускія матэрыялы са збораў М. Федароўскага, А. Кіркора, К. Тышкевіча і Я. Тышкевіча, А. Ельскага і інш[3]. У яго «Старапольскай энцыклапедыі» (т. 1— 4, 1900—0З, 5-е выд. 1985) каля 1000 ілюстрацый, шматлікія беларускія матэрыялы па гісторыі, геаграфіі, драўлянай і мураванай архітэктуры, кнігадрукаванні, матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў, якія Зыгмунт Глогер збіраў і даследаваў усё жыццё.
Пахаваны на могілках Старыя Павонзкі ў Варшаве.
Першыя этнаграфічныя працы пачаў у 1867 годзе. Пазней ажыццявіў шматлікія паездкі з мэтай правядзення этнаграфічных і археалагічных даследаванняў па землях Польшчы, Беларусі і Літвы[3].
Арганізатар і першы старшыня Польскага краязнаўчага таварыства ў Варшаве[3].
Тлумачыў этнаграфію як адну са спецыяльных гістарычных дысцыплін, шырока выкарыстаў у этнаграфічных даследаваннях гісторыка-параўнальны метад. Яго працы грунтаваліся на матэрыялах, сабраных падчас комплексных краязнаўчых даследаванняў зямель і насельніцтва Падляшша.
У археалагічных даследаваннях вучонага цікавілі праблемы каменнага веку. Між іншым раскопваў курганы каля Ваўкавыска, удзельнічаў з М. Федароўскім у археалагічных і этнаграфічных экспедыцыях[3].
Арганізаваў навуковыя публікацыі папулярных кніг.
Член гістарычнай, археалагічнай і антрапалагічнай камісіі пры Кракаўскай акадэміі ведаў. Як член Гістарычнай камісіі польскай Акадэміі ведаў , удзельнічаў у падрыхтоўцы многіх энцыклапедый. Сабраныя за доўгія гады калекцыю, бібліятэку і архіў завяшчаў Кракаўскаму і Варшаўскаму этнаграфічным музеях, Таварыствам краязнаўства і бібліятэцы ў Варшаве[3].
Большасць этнаграфічных і фальклорных матэрыялаў апублікаваў на старонках польскіх штотыднёвікаў, календароў і часопісаў. Так, у трох тамах «Wisły» (1889, 1896, 1898) друкаваліся артыкулы пра прыказках, песнях, якія суправаджалі хрысцільныя і пахавальныя абрады ўкраінцаў. на старонках «Bіbliotekі Warszawskіеj» публікаваў матэрыялы пра каляндарныя абрады.
З. Глогер — аўтар каля 800 навуковых прац і артыкулаў.
Яго галоўная праца «Geografia historyczna ziem dawnej Polski» («Гістарычная геаграфія зямель старажытнай Польшчы», 1900, змешчаны матэрыялы пра ВКЛ, Беларусь) ініцыявала шырокія даследаванні ў галіне спецыяльных гістарычных дысцыплін.
Шматлікія працы Глогера не адрозніваюцца адзінствам поглядаў і паслядоўнасцю. З іх найбольш важныя:
Сярод іншых прац «Драўлянае будаўніцтва і вырабы з дрэва ў даўняй Польшчы» (т. 1—2, 1907—09) і інш. Выдаў зборнік фальклору «Старадаўнія думы і песні», «573 кракавякі» (абодва ў 1877), «Гадавыя звычаі» (1882) і інш.
Пра жыццё, звычаі, абрады і вераванні беларускага народа пісаў у артыкулах «Земляробчыя абрады» (1867), «Звычаі народа з ваколіц Тыкоціна і Бельска» (1868), «Забабоны і ўяўленні наднарвенскага люду пра птушак, паўзуноў і насякомых» (1877) і інш. Беларускія матэрыялы і ў працах пра краязнаўчыя падарожжы (кніга «Далінамі рэк: Апісанні падарожжа ўздоўж Нёмана, Віслы, Буга і Бебжы», 1903; артыкулы «3-над Нёмана», 1872, «Падарожжа Нёманам», 1888, «На хвалях Бута», 1890; «У даліне Бебжы», 1892, і інш.). Даследаваў помнікі археалогіі каменнага і бронзавага вякоў на Гродзеншчыне, Брэстчыне.
Акрамя таго, Глогер выдаў без подпісу некалькі кніжак для народнага чытання, а ў 1879 г., пад назвай «Народная Бібліятэка» — тры кніжкі: «Krakowiaki», «Kujawiaki и Маzurki», «Baśni i powiecti», потым у 1880 г. «Godу weselne», «Marzenia samotnika» (1883), «Zabawy, gry, zagadki, żarty i przypowiesci» (1886) і інш. Некаторыя працы Глогера пераведзены ў нямецкую мову і выдадзены ў «Materialen zur Vorgeschichte des Menschen» (Іена, 1879).
Смерць Глогера не дазволіла скончыць пачаты ім другі том энцыклапедыі «Budownictwo drzewne i wyroby z drzewa w dawnej Polsce» (1907—1909, літары A-L).
Карыстаўся псеўданімамі Pruski, Prus, Ziemianin, Sąsiad, Hreczkosiej.
З 1983 года ў Польшчы праводзіцца конкурс і заснаваны медаль імя Зыгмунта Глогера за асаблівыя дасягненні ў даследаванні, ахове і развіцці культуры.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.