Драгічын
горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Драгі́чын[2] (трансліт.: Drahičyn, руск.: Дрогичин) — горад у Брэсцкай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Драгічынскага раёна, на аўтамагістралі Брэст — Пінск. За 110 км на ўсход ад Брэста, 7 км ад чыгуначнай аднаіменнай станцыі Драгічын на лініі Брэст — Гомель, але ў самім горадзе знаходзіцца чыгуначная станцыя Драгічын-Горад. Насельніцтва 14 976 чал. (2017)[3].
Горад
Драгічын
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
Упершыню згадваецца Літоўскай Метрыкай пад 1452 годам як сяло Давячоравічы Пінскага княства. У 1450—1460-я гады пінскі князь Юрый Сямёнавіч перадаў 2 вядры мёду са сваёй даніны з Давячоравіч на карысць царквы ў Дружылавічах[4]. Праз Давячоравічы праходзіла дарога з Брэста на Валынь.

З XVI ст. як частка Пінскага староства ва ўладанні каралевы Боны Сфорцы. У 1552 годзе згадваецца Давячораўскае войтаўства. Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы (1565—1566) у складзе Пінскага павета Берасцейскага ваяводства. У пачатку XVII ст. Давячоравічамі валодаў Леў Сапега, які ў 1619 годзе перадаў сяло Нявельскім. Нявельскія ў 1623 годзе заснавалі царкву Прачыстай Багародзіцы і атрымалі для сяла статус мястэчка. У 1655 годзе паселішча ўпершыню згадваецца як Драгічын (пазней сустракаецца і форма Дарагічын[5]).
У другой палове XVII ст. згадваецца Давячоравічаўскі маёнтак, які ў апошняй чвэрці XVIII ст. называўся графствам. У 1749 годзе пінскі маршалак М. Ажэшка заснаваў у мястэчку францысканскі кляштар. У 1778—1779 гадах было 68 дамоў, а само паселішча называлася горадам[5]. У другой палове XVIII ст. была ратуша.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, мястэчка Кобрынскага павета. Станам на 1849 год 98 будынкаў. Да 1886 года каля Драгічына збудавалі чыгуначную станцыю. Паводле перапісу 1897 года — 280 дамоў (з іх 140 жылых), царкоўнапрыходская школа, 2 народныя вучылішчы, лячэбніца. Напярэдадні Першай сусветнай вайны працавалі фабрыка саламяных капелюшоў, 2 маслабойні, завод ачысткі крэйды, млыны.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) Драгічын у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, цэнтр павета Палескага ваяводства. У 1921 годзе ў ім 246 будынкаў.
У 1939 годзе Драгічын увайшоў у БССР, 15 студзеня 1940 года нададзены статус пасёлка гарадскога тыпу і раённага цэнтра. У Другую сусветную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 17 ліпеня 1944 года пад нямецкай акупацыяй. 27 ліпеня 1965 года ў склад Драгічына ўключаны вёскі Броннае, Зарэчка і Стараселле, Драгічын стаў цэнтрам Драгічынскага сельсавета (былы Старасельскі)[6]. 10 лістапада 1967 года Драгічын атрымаў статус горада[7].
- Мястэчка на старых здымках
- Галоўная вуліца
- Касцёл
- Касцёл, галоўны фасад
- Капліца
Экалогія
Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС Драгічын апынуўся ў спісе небяспечных раёнаў з павялічаным радыеактыўным фонам. Сёння пляма радыеактыўнага забруджання цягнецца Драгічынскім раёнам трыма кроплямі з поўдня на поўнач. Пачынаецца яна з 5—7 кіламетровай палосы ў Радаставе, звужаецца каля Дняпроўска-Бужанскага канала, зноў пашыраецца каля Палескай чыгункі і потым клінам ідзе ў Белаазёрска-Бярозаўскім кірунку[8]. Усё гэта зямля, забруджаная цэзіем-137.
Насельніцтва

- XVIII стагоддзе: 1778 — 416 чал.[5]
- XIX стагоддзе: 1830 — 341 муж., з іх шляхты 5, духоўнага саслоўя 11, мяшчан-іўдзеяў 268, мяшчан-хрысціян і сялян 57[9]; 1849 — 167 чал.; 1878 — 1 476 чал. (702 муж. і 774 жан.), у тым ліку 176 хрысціян і 1 300 іўдзеяў[10]; 1892 — 3 475 чал.[11]; 1897 — 2 258 чал.
- XX стагоддзе: 1921 — 1 987 чал.; 1959 — 3,5 тыс. чал.; 1971 — 7,1 тыс. чал.; 1991 — 14,6 тыс. чал.[12]; 1993 — 15 тыс. чал.[13]
- XXI стагоддзе: 2006 — 15,0 тыс. чал.; 2008 — 15 тыс. чал.; 2009 — 14 744 чал. (перапіс)[14]; 2013 — 14 651 чал.; 2015 — 14 800 чал.[15]; 2016 — 14 898 чал.[16]; 2017 — 14 976 чал.[3]
Эканоміка
Прадпрыемствы машынабудавання, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасці.
- ААТ «Драгічынскі трактарарамонтны завод»
- ААТ «Драгічынскі камбікормавы завод»
- УВП «Прэмікс» ААТ «Драгічынскі камбікормавы завод»
- РУП «Экзон»
- РУВП «Экзон-Глюкоза»
- Філіял «Каапнарыхтпрам» Драгічынскага раённага спажывецкага таварыства.
- КУП НП «Драгічынскі камбінат побытавага абслугоўвання»
Культура
Дзейнічаюць кінатэатр, Дом культуры, дом творчасці дзяцей і юнацтва, 2 бібліятэкі, цэнтр моладзі «Спатканне».
Адукацыя
У Драгічыне працуюць гімназія, 2 сярэднія, музычная, дзіцяча-юнацкая спартыўная школы, 6 дашкольных устаноў, Драгічынскі дзяржаўны аграрны каледж (раней Драгічынскае дзяржаўнае ПТВ № 163 сельскагаспадарчай вытворчасці).
Медыцына
Медыцынскія паслугі надаюць бальніца і паліклініка.
Мас-медыя
Выдаецца раённая газета «Драгічынскі веснік».
Турыстычная інфармацыя
Спыніцца можна ў гарадскай гасцініцы[17].
Славутасці

- Касцёл Маці Божай Каралевы (новабудованы касцёл)
- Касцёл Божай Маці Каралевы (1928)
- Стрэчанская царква (1863), вул. Леніна 3 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000174
- Будынак (1929—1934), вул. Леніна, 138 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000280
- Магіла лейтэнанта І. П. Губанкова (1944), на заходняй ускраіне горада —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Д000175
- Магіла ахвяр фашызму (1942), у паўднёвай частцы горада —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Д000176
- Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан (1941—1944), на старых могілках —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Д000177
- Брацкая магіла (1944), сквер па вул. Леніна —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Д000178
- Бескурганны могільнік перыяду ранняга жалезнага веку (ІІІ — ІІ стагоддзі да н.э.), на паўночна-заходняй ускраіне станцыі Драгічын, на пясчаным узгорку —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113В000179
- Царква ХВЕ.
- Царква ЕХБ.
Страчаная спадчына
- Капліца могілкавая
- Кляштар францысканцаў (1749)
- Краявіды горада
- Будынак пачатку ХХ ст.
- Колішні касцёл, цяпер крама
- Новы касцёл
- Чыгуначны вакзал
- Пратэстанцкі храм
Вядомыя асобы
- Юрый Уладзіміравіч Бліноў (1975—2019) — беларускі піяніст[18].
- Ганна Мікалаеўна Кісліцына (нар. 1967) — беларускі крытык, літаратуразнавец.
- Леанід Уладзіміравіч Сіліч (нар. 1954) — беларускі архітэктар.
- Сяргей Уладзіміравіч Калішэвіч (1903—1971) — вучоны ў галіне анатоміі і фізіялогіі раслін.
Непадалёк ад Драгічына, у маёнтку Людвінова, некалькі гадоў жыла пісьменніца Эліза Ажэшка.
У Драгічыне пахаваны балгарскі грамадска-палітычны дзеяч Тодар Мінкаў (1830—1906).
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.