Стрэчанская царква (Драгічын)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Царква ў гонар Стрэчання Гасподняга — праваслаўны храм у г. Драгічын Брэсцкай вобласці. Помнік рэтраспектыўна-рускага стылю.
Праваслаўны храм | |
Царква ў гонар Стрэчання Гасподняга | |
---|---|
![]() Царква летам 2020 | |
52°11′12,35″ пн. ш. 25°09′07,36″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Драгічын |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Брэсцкая і Кобрынская |
Благачынне | Драгічынская |
Архітэктурны стыль | рэтраспектыўна-рускі стыль |
Архітэктар | Т. Савіч |
Дата пабудовы | 1862 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000174 |
Стан | Дзейнічае |
Сайт | drogblag.by |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
На вул Леніна. Пабудавана ў 1862 г. з дрэва паводле праекта архітэктара Т. Савіча[1]. Ранейшая драўляная царква да сярэдзіны 19 ст. прыйшла ў заняпад (была вырашана ў стылі барока з дзвюхвежавым галоўным фасадам трохнефнага яруснага аб'ёму).
Архітэктура
Чатырохсценны зруб пад двухсхільным дахам. На франтальным фасадзе трох'ярусная чацверыковая званіца з макаўкай, якая завяршае шацёр. Галоўны ўваход аформлены двухслуповым ганкам. Архітэтурны рытм бакавых фасадаў ствараецца раўнамерна размешчанымі стральчатымі аконнымі праёмамі і брусамі-сцяжкамі ў прасценках.
Інтэр'ер
У малітоўную залу выступаюць балюстрадныя хоры на 2 слупах, апсіда вылучана іканастасам. Абразы 19 ст.: «Маці Божая Замілаванне», «Спас Пантакратар», «Маці Божая Вастрабрамская» (у сярэбранай чаканай арнаментальнай рызе сярэдзены 18 ст.), «Стрэчанне».
Зноскі
- НГАБ у г. Гродна, ф. 8, воп. 1, спр. 1327, арк. 8.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.