Стрэчанская царква (Драгічын)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Стрэчанская царква (Драгічын)map

Царква ў гонар Стрэчання Гасподняга — праваслаўны храм у г. Драгічын Брэсцкай вобласці. Помнік рэтраспектыўна-рускага стылю.

Хуткія факты Царква ў гонар Стрэчання Гасподняга, Краіна ...
Праваслаўны храм
Царква ў гонар Стрэчання Гасподняга
Thumb
Царква летам 2020
52°11′12,35″ пн. ш. 25°09′07,36″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Драгічын
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Брэсцкая і Кобрынская
Благачынне Драгічынская 
Архітэктурны стыль рэтраспектыўна-рускі стыль
Архітэктар Т. Савіч
Дата пабудовы 1862 год
Статус  Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000174шыфр 113Г000174
Стан Дзейнічае
Сайт drogblag.by
Thumb
 Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Гісторыя

На вул Леніна. Пабудавана ў 1862 г. з дрэва паводле праекта архітэктара Т. Савіча[1]. Ранейшая драўляная царква да сярэдзіны 19 ст. прыйшла ў заняпад (была вырашана ў стылі барока з дзвюхвежавым галоўным фасадам трохнефнага яруснага аб'ёму).

Архітэктура

Чатырохсценны зруб пад двухсхільным дахам. На франтальным фасадзе трох'ярусная чацверыковая званіца з макаўкай, якая завяршае шацёр. Галоўны ўваход аформлены двухслуповым ганкам. Архітэтурны рытм бакавых фасадаў ствараецца раўнамерна размешчанымі стральчатымі аконнымі праёмамі і брусамі-сцяжкамі ў прасценках.

Інтэр'ер

У малітоўную залу выступаюць балюстрадныя хоры на 2 слупах, апсіда вылучана іканастасам. Абразы 19 ст.: «Маці Божая Замілаванне», «Спас Пантакратар», «Маці Божая Вастрабрамская» (у сярэбранай чаканай арнаментальнай рызе сярэдзены 18 ст.), «Стрэчанне».

Зноскі

  1. НГАБ у г. Гродна, ф. 8, воп. 1, спр. 1327, арк. 8.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.