Званіца
From Wikipedia, the free encyclopedia
Званіца — асобнае вежападобнае збудаванне або частка храма ў сакральнай архітэктуры, на якой месціліся званы.

На Беларусі званіцы вядомы з XI ст. Дадаткова выкарытоўваліся як гаспадарчыя памяшканні, брамы, дазорныя ці абарончыя вежы. Званіцы звычайна ставілі перад храмам, на вуглу агароджы або над брамай.
Драўляныя званіцы


Першым вядомым адлюстраваннем драўлянай званіцы на Беларусі з’яўляецца гравюра Браўна 1572 года. Збудаванні гэтага тыпу былі вельмі распаўсюджаны на Беларусі. З XVI ст. сталі вядомыя і галоўныя віды званіцаў:
Па вонкавым вырашэнні на:
Найбольш пашыранымі на Беларусі былі квадратныя ў плане двухярусныя званіцы.
Мураваныя званіцы
Мураваныя званіцы звычайна былі яруснымі або аркаднымі.
Літаратура
- Званіца // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 329. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Лазука Б. А. Слоўнік тэрмінаў: Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. — Мінск: Беларусь, 2001. — 158 с., іл. — ISBN 985-01-0124-5.
- Сергачоў С. А. Драўляныя званіцы // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1981. — № 4.
- Якімовіч Ю. А. Драўлянае дойлідства беларускага Палесся XVII—XIX стст. — Мінск: Навука і тэхніка, 1978. — 152 с., іл.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Званіца
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.