Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ве́жа — збудаванне са значнай перавагай вышыні над стараной ці дыяметрам асновы[1], устойлівасць якога забяспечваецца асновай яго канструкцыі (без расцяжак, у адрозненне ад машты).
Таксама словам «вежа» азначаюць пэўныя спецыяльныя канструкцыі ў ваеннай справе і ў касманаўтыцы — вежы абслугоўвання, бранявыя вежы. У народнай беларускай мове словам «вежа» азначалі і купал, напрыклад, на царкве[2].
Вежы бываюць у плане шматкантовымі, круглымі і інш., маюць разнастайныя завяршэнні (зубцы, шацёр, спічак), і будуюцца з дрэва, каменю, цэглы, жалезабетону, жалеза, сталі і інш. Адрозніваюцца вежы абарончыя (крапасная ці замкавая вежа, вартавая вышка), сігнальныя (маякі), інжынерныя (радыётэлевізійныя вежы, ваданапорныя вежы, сіласныя вежы, вежы збожжавых элеватараў і інш.) і спецыяльныя.[3]
Вежы і вежападобныя збудаванні, як ваеннага, так і неваеннага прызначэння, вядомыя са старажытнасці, калі яны ўзніклі як абарончыя збудаванні (вартавыя вышкі, вежы ўмацаванняў), і таксама выкарыстоўваліся ў культавым дойлідстве (зікураты, мінарэты, вежы сабораў, званіцы), грамадзянскіх будынках (вежы ратуш, дэкарацыйныя вежы вакзальных і жылых будынкаў, выставачных збудаванняў і інш.).
Крапасныя і замкавыя вежы страцілі сваё абарончае значэнне з развіццём артылерыі ў 15—16 ст., і былі замененыя бастыёнамі на працягу 16—17 ст. (Гл. таксама: рандэль, бастэя).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.