Бастыён

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бастыён

Бастыён (фр.: bastion ад позн.-лац.: bastillio «будую ўмацаванне»): пяцікутовае доўгачасовае (крэпаснае) або палявое абарончае збудаванне, якое прымыкае да кутоў крэпаснай агароджы.

Thumb
Схема бастыёна

Упершыню бастыёны з’явіліся, як крэпасныя ўмацаванні, у канцы 15 ст. (у форме рандэляў — «круглых бастыёнаў»). На працягу 16—17 ст. бастыёны атрымалі сваю класічную форму, і ў такім выглядзе выцяснілі вежы, рандэлі і бастэі. У палявой фартыфікацыі бастыёны ўжываліся да 19 ст.

Thumb
Бастыён Нясвіжскага замка

Бастыёны прызначаліся для абстрэлу мясцовасці і фланкіравання крэпасных сценаў і роваў перад імі. Пярэднія бакі бастыёну называліся фасамі, бакавыя — фланкамі, тыльны ўнутраны бок — горжай. Звернутыя адзін да аднаго бакі суседніх бастыёнаў і адрэзак сцяны, што іх злучаў (куртына), утваралі бастыённы фронт.

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.